https://www.traditionrolex.com/8

Адбыўся ён дзякуючы рупнасці вядомых сучасных дзеячаў беларускай культуры – канцэптуальнага мастака, пісьменніка, дызайнера Артура Клінава і выдаўца Ігара Логвінава, якія некалькі гадоў таму пачалі ўладкоўваць у Каптарунах свае лецішчы.

Прычым не толькі для ўласнага адпачынку, але і з амбіцыйнай перспектывай ператварыць вёску ў адзін з цэнтраў сучаснага беларускага мастацтва. І гэта ім ужо ўдаецца: абсталяваны месцы для размяшчэння гасцей, пляцоўкі для правядзення творчых сустрэч, дыскусій, выступленняў, зроблена сталовая-бар, іншыя зручнасці і камунікацыі. І ўсё гэта – з захаваннем мясцовых традыцый дойлідства і побыту. Творцы ўжо правялі тут некалькі пленэраў. І вось – літаратурны фестываль і адразу міжнародны. Адбыўся ён 20-21 жніўня, паведамляе 9 верасня сайт газеты «Пастаўскі край».

Арганізатары запрасілі ў Каптаруны звыш дваццаці вядомых дзеячаў культуры. Украіну прадстаўлялі Дмытро Білы, Аляксандр Ірванец, Любоў Якімчук, Аляксей Чупа, Аляўціна Кахідзэ, Германію – Інго Петц, Беларусь – Валянцін Акудовіч, Наталка Бабіна, Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Вольга Гапеева, Ірына Герасімовіч, Павел Касцюкевіч, Ігар Пракаповіч, Алесь Гарбуль, Вольга Шпарага, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева. Ініцыятыву правядзення гэтага мерапрыемства падтрымалі такія арганізацыі, як літаратурны дом «Логвінаў», Літаратурны музей імя Петруся Броўкі, Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Куратарам праекта была рэжысёр, арт-крытык Таня Арцімовіч.

Галоўная мэта фестывалю – даць магчымасць пісьменнікам, філосафам, дзеячам культуры ў межах тэматычных панэльных дыскусій абмеркаваць розныя праблемы сучаснасці. Акрамя гэтага, былі створаны ўмовы для прэзентацыі сваіх твораў, наладжвання індывідуальных кантактаў, абмеркавання зацікаўленымі асобамі пэўных пытанняў у кулуарах, правядзення перформансаў і канцэртаў.

Тэматыка панэльных дыскусій дае ўяўленне пра тыя праблемы, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы: «Міжкультурны канфлікт: літаратура па-за межамі вайны?» (мадэратар А. Хадановіч), «Гендэрныя клішэ: мужчынская ідэнтычнасць у літаратуры» (мадэратар Т. Арцімовіч), «Данбас: мяжа, якая раз’ядноўвае?» (мадэратар А. Клінаў), «Еўропа: новы нацыяналізм» (мадэратар А. Братачкін), «Зразумець Украіну: год украінскай літаратуры ў кнігарні «Логвінаў» (мадэратар І. Бабкоў), «Пра што і як маўчаць і размаўляюць страхі» (мадэратар І. Герасімовіч), «Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СПБ і беларуска-ўкраінскі альманах «Справа» як спроба мультыкультурнага дыялогу» (мадэратар Н. Бабіна).

Выступілі на фестывалі і мясцовыя літаратары: Алесь Гарбуль правёў віртуальную экскурсію «Скарбы сівых валуноў. Міфалогія Лынтупскага краю». Ігар Пракаповіч азнаёміў удзельнікаў з прыроднымі і гістарычнымі адметнасцямі Пастаўскага раёна, прэзентаваўшы адукацыйна-асветны комплекс «Чароўны край – Пастаўшчына», які складаецца з кнігі, сшытка і дыска з 34 прэзентацыямі. Разам з І. Пракаповічам выступіла і яго былая вучаніца, цяпер студэнтка 1-га курса філфака БДУ Віялета Сяменас. Яна прадэманстравала створаную вучнямі Пастаўскай гімназіі інтэрактыўную карту «Краязнаўцы і краязнаўчыя выданні Пастаўскага раёна», якая на рэспубліканскім конкурсе адзначана дыпломам ІІ ступені.

Многім удзельнікам гэтага літаратурнага свята запомніліся выступленне акардэаніста-віртуоза, кампазітара Аляксея Варсобы, літаратурнае шоу «Інфармацыйнае цела», перформанс А. Кахідзэ «Званкі са жданаўскіх могілак» і іншыя імпрэзы.

Вельмі шчырай і сяброўскай была атмасфера падчас чытання аўтарамі сваіх твораў апоўначы каля вогнішча. Прысутныя пачулі вершы і прозу ў выкананні А. Клінава, П. Касцюкевіча, А. Бахарэвіча, Ю. Цімафеевай, І. Бабкова, І. Пракаповіча. Выдатны атрымаўся і гітарна-паэтычны беларуска-ўкраінскі дыялог Андрэя Хадановіча і Дмытро Білага.

Фінальная дыскусія «Літаратура як прастора для кансалідацыі» (мадэратар В. Шпарага) зноў нагадала і пацвердзіла думку, якую часта забываюць або ігнаруюць людзі: слова можа разбураць і ствараць, забіваць і лячыць, і таму вельмі важна, асабліва творцам, уважліва і беражліва ставіцца да таго, што яны пішуць. І яшчэ адна выснова: любыя праблемы можна вырашыць шляхам перамоў і дыскусій.

Фестываль плануецца праводзіць штогод.

Любоў Якімчук

Павел Касцюкевіч

kraj.by

Па матэрыялах сайта газеты «Пастаўскі край»

https://www.traditionrolex.com/8