https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Лёс Полацка непарыўна звязаны з ракой, на якой ён стаіць, – Дзвіной. У старажытныя часы жыццё горада моцна залежала ад воднай артэрыі – перадусім гандлёвае і палітычнае. З дапамогай Дзвіны палачане трымалі сувязь не толькі з бліжэйшымі суседзямі, але нават са Скандынавіяй і Візантыяй.</strong></p>

Яшчэ ў ХІХ стагоддзі Дзвіна выконвала функцыі гандлёвага шляху, а Полацк быў адмысловым рачным портам. Найбольш зручна і выгадна па рацэ было сплаўляць лес у Рыгу, адкуль яго развозілі па еўрапейскіх краінах, найперш у Германію. Паводле полацкага краязнаўца Івана Дэйніса, у 1833 годзе ў Рыгу праплыло 450 суднаў і 137 плытоў на суму 1,5 мільёна тагачасных рублёў. У 1865 годзе праз Полацк праплыло 13 300 плытоў лесу на суму 7,2 мільёна рублёў.

6
Гравюра Напалеона Орды. Полацк. ХІХ ст.

З развіццём чыгуначнага транспарту значэнне перавозак па Дзвіне рэзка скарачаецца. Але ў пачатку ХХ стагоддзя ў Полацку па-ранейшаму была прыстань, ад якой рэгулярна курсавалі параходы да Віцебска.

6
Малюнак полацкага краязнаўца Івана Дэйніса. Пачатак ХХ ст.

За савецкім часам параплаўны рух у Полацку з года ў год няўхільна знікаў. Хаця яшчэ ў 19501960-х гадах тут нярэдка можна было назіраць на рацэ моцныя рачныя буксіры і грузавыя баржы, з дапамогай якіху горад дастаўлялі будаўнічыя матэрыялы.

6

У ХХІ стагоддзі суднаходства ў Полацку практычна спыняецца. У нулявых гадах яшчэ час ад часу курсавалі па Дзвіне баржы з пяском, але і іх цяпер не пабачыш.

Летась Віцебскі рачны порт на месяц пазычыў Полацку прагулачны цеплаход, на якім турысты мелі магчымасць штодзень зрабіць невялічкую вандроўку з Полацка да Наваполацка і назад. Са з’яўленнем гэтага цеплахода полацкі рачны краявід як бы ажыў. Відавочна, час Полацку ствараць свой рачны турыстычны флот. Бо нездарма на гербе горада з даўніх часоў прысутнічае выява карабля.

6

6

6

66

6

https://www.traditionrolex.com/8