https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Хутка час перасячэння беларускай мяжы можна будзе забраніраваць праз інтэрнэт. Праект указа аб увядзенні сістэмы электроннай чаргі ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу перададзены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта.</strong><br />
 </p>

Пра гэта падрабязна расказаў падчас нядаўняга візіту ў Віцебск і ўдзелу ў пасяджэнні абласной камісіі па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.
Увядзенне электроннай сістэмы дапаможа мінімізаваць чэргі ў пунктах пропуску, зрабіць нашу краіну больш прывабнай для транзіту, а таксама паспрыяе падтрыманню парадку на прыгранічных тэрыторыях.

Такім чынам, можна будзе праз інтэрнэт на сайце Дзяржпагранкамітэта забраніраваць час, калі можна будзе больш зручна ўехаць у пункт пропуску. Такая паслуга ў якасці эксперыменту ўжо дзейнічае ў «Казловічах», у хуткім часе яе апрабуюць у пункце пропуску «Брэст» («Варшаўскі мост»). У перспектыве на Віцебшчыне сістэма электроннай чаргі будзе ўведзена ў «Грыгароўшчыне» і «Урбанах».

Braslav-star.by

https://www.traditionrolex.com/8