С 6 па 10 жніўня ў вёсцы Азярычына пройдзе рамесніцкі летнік

12.07.2014 - Новости

С 6 па 10 жніўня ў вёсцы Азярычына пройдзе рамесніцкі летнік

Рамесніцкі летнік у вёсцы Азярычына будзе праводзіцца ўжо трэці год запар. Тэрмін правядзення мерапрыемства з 6-га па 10-га жніўня, паведамляе "Наша Нiва".

Ужо трэці год усе жадаючыя змогуць на беразе ракі Пціч асвоіць традыцыйны беларускі рамесніцкі занятак характэрныя для дадзенай мясцовасці — лазапляценне. Кошык сваімі рукамі — вось, што мы прапануем удзельнікам майстар-класа! Акрамя гэтага упершыню мы ўзяліся за кавальства! Па-гэтаму кожны жадаючы зможа на майстар-класе выкаваць сабе фібулу ці цвік!

Вечары займуць міні-этнаграфічныя паходы і народныя танцы ля вогнішча, а завершыць летнік выніковы канцэрт для мясцовых жыхароў і з іх удзелам!

Рамесніцкі летнік будзе праводзіцца на беразе ракі Пціч, побач з вёскай Азярычына, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці (35 км. ад Мінску, у 2 км ад в. Дудуткі).

Запрашаем усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва і ўдзелу!

Васіль+375-29-877-61-59 (МТС), +375-29-136-46-72 (Velcom), aziaryczyna@gmail.com

Інфармацыя Укантакце, у фэйсбуку
 

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах