https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль амерыканскага дакументальнага кіно «Людзі побач з намі» пройдзе ў кінатэатры <a href="http://pobeda.relax.by/" target="_blank">«Перамога»</a> з 4 па 8 красавіка 2016 года.<br />
 </p>

5 красавіка (аўторак) 18.30

ВЯЛІКАЯ МАРА
Big Dream, ЗША, 2014, 90 хв.
Рэжысёр: Кэлі Кокс
«Вялікая мара»  гэта фільм, які распавядае пра лёс сямі дзяўчат, што разбіваюць бар'еры і пераадольваюць цяжкасці, каб дасягнуць поспехаў у навуцы, матэматыцы і інфармацыйных тэхналогіях. Ад маленькага гарадка ў штаце Аёва да шумных вуліц Блізкага Усходу «Вялікая мара» знаёміць гледачоў з асабістым светам гераінь з дапамогай відэадзённікаў і дакументаваных жыццёвых момантаў, якія паказваюць іх адданасць ідэі і ўпартасць у дасягненні сваіх мэтаў. Гераіні фільма становяцца ўзорам для пераймання для дзяўчынак ва ўсім свеце, якія імкнуцца да ажыццяўлення сваёй «вялікай мары».

6 красавіка (серада) 18.30
СВАБОДНЫЯ

F.R.E.E. ЗША, 2014, 74 хв.
Рэжысёры: Дэвід Кальер, Сюзанна ЛаФетра
Фільм распавядае пра пяць падлеткаў у Школе мастацтваў Маладзёжнага цэнтра ў Оклендзе, штат Каліфорнія, падчас стварэння сумеснай тэатральнай пастаноўкі пра праблемы моладзі. Удзел у пастаноўцы дапамагае ім адкрыта гаварыць пра набалелае, нават калі гэта цяжка, таму што праўда ў нейкай ступені іх вызваляе. Зразумела, самі праблемы не знікаюць, але пастаноўка дазваляе ім адкрыта абмяркоўваць праблемы беднасці, адчужэння, ВІЧ-статусу, сэксуальнага гвалту. Пад пільным і клапатлівым кіраўніцтвам дырэктара цэнтра маладыя танцоры рыхтуюць пастаноўку і атрымліваюць радасць ад невялікай, але неабходнай перамогі.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль ў Мілі Вэлі
 прыз глядацкіх сімпатый

7 красавіка (чацвер) 18.30
ЖЫВЫЯ ЎНУТРЫ

Alive Inside, ЗША, 2014, 74 хв.
Фільм даследуе ўплыў музыкі на свядомасць людзей і яе здольнасць абуджаць успаміны. Рэжысёр назірае за шараговым супрацоўнікам дома састарэлых Дэнам Коэнам. Аднойчы Дэн вырашае правесці эксперымент і прыносіць у бальніцу айпод з музыкай розных часоў. Да агульнага здзіўлення, многія пацыенты, якія пакутуюць хваробай Альцгеймера і іншымі засмучэннямі памяці, пачынаюць узгадваць забытыя падзеі свайго жыцця, слухаючы музыку з мінулага. Пазней даследаваннем адкрыцця Дэна заняліся нейрабіёлагі.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль Сандэнс
 прыз глядацкіх сімпатый; Вялікі прыз журы
2014 Міжнародны кінафестываль Мілан 
 Лепшы дакументальны фільм
2014 Міжнародны кінафестываль Провінстаун 
 прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм
2014 Міжнародны кінафестываль Сіэтл 
 2-е месца, прэмія «Залатая іголка»
2014 Міжнародны кінафестываль Сядона 
— прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм
2014 Кінафестываль Бостан
 спецыяльная ўзнагарода
2014 Кінафестываль Форт Майерс Біч
 Лепшы дакументальны фільм

8 красавіка (пятніца) 18.30
ПРАЦЯГВАЙ ІСЦІ ДАЛЕЙ

Keep On Keepin’ On, ЗША, 2014, 86 хв.
Рэжысёр: Алан Хікс
Легендарны джазавы музыкант Кларк Тэры, які выкладаў у свой час Куінсі Джонсу і Майлзу Дэвісу, становіцца настаўнікам сляпога 23-гадовага піяніста Джасціна Кауфліна, які пакутуе ад боязі сцэны. Тэры актыўна дапамагае маладому вундэркінду рыхтавацца да выступлення на прэстыжным джазавым конкурсе, але здароўе легендарнага джазмена рэзка пагаршаецца, таму Джасціну трэба вырашыць самаму, як рухацца далей.
Узнагароды:
2014 Кінафестываль Трыбека 
 Лепшы новы рэжысёр-дакументаліст, прыз глядацкіх сімпатый Heineken
2014 Кінафестываль Хот доксы 
прыз глядацкіх сімпатый
2014 Кінафестываль Боулдэр 
прыз глядацкіх сімпатый

Праграму прадстаўляюць спецыяльныя госці: рэжысёр Дэвід Маршал і кінавед Крысціна Эчам (ЗША).

Дэвід Маршал  заснавальнік і прэзідэнт некамерцыйнага медыя-фонду BSPfilms. Ён аб’ехаў шмат краін свету і сабраў мноства ўзнагарод розных кінафестываляў, у тым ліку некалькі прэмій Эмі ў галіне кінадакументалістыкі. Ён з'яўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, прадзюсерам і рэдактарам сваіх фільмаў. Дэвід Маршал  бакалаўр мастацтваў ў галіне фатаграфіі і кіно, а таксама магістр выяўленчага мастацтва і анімацыі. Працы Дэвіда Маршала адлюстроўваюць яго цікавасць да агульначалавечых праблем і пытанняў, якія фарміруюць дасведчанасць у грамадстве.

Крысціна Эчам — дацэнт факультэта кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, каардынатар праграм, кінакрытык.
Крысціна Эчам атрымала доктарскую ступень у Школе кінематаграфічных мастацтваў ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Яна працавала дацэнтам ва Універсітэце Каліфорніі-Дэвіс, дзе выкладала афраамерыканскае кіно, тэлебачанне і папулярную культуру, а таксама гісторыю і вытворчасць дакументальных фільмаў у ЗША і Трынідадзе і Табага. Яна з'яўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў пра афраамерыканскае кіно, а таксама рэжысёрам дакументальнай серыі «Пранікаючы ў Галівуд: узлёт і падзенне», «Спук, які сядзеў каля дзвярэй» (2011), які быў паказаны на больш чым 20 нацыянальных і міжнародных кінафестывалях і ва многіх адукацыйных установах. У цяперашні час яна з'яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly.

Фільмы дэманструюцца на англійскай мове з беларускімі субтытрамі.
Бясплатныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да пачатку сеанса.

Дзе: кінатэатр «Перамога», вул. Інтарнацыянальная, 20

https://www.traditionrolex.com/8