Самы патрыятычны беларускі турыст жыве ў сталіцы

26.11.2013 - Новости

Самы патрыятычны беларускі турыст жыве ў сталіцы

У конкурсе «Пазнай Беларусь-2013» на перамогу прэтэндаваць мог любы жадаючы. Арганізатары мерапрыемства прапанавалі турыстам наведаць больш за 560 аб’ектаў у Беларусі і сфатаграфавацца на іх фоне. Пераможцам стаў менеджар з Мінска Канстанцін Ілюковіч, які за тры тыдні праехаў нашу краіну ўздоўж і ўпоперак і паспеў сфатаграфавацца на фоне 237 славутасцяў. У якасці прыза мінчаніну ўручылі сертыфікат на тур выхаднога дня ў Магілёве, паведамляе «Рэспублiка».

Усе фотаздымкі, адпраўленыя Канстанцінам на конкурс, былі зроблены ў кастрычніку ў час сямейнага адпачынку.

– На жаль, мы наведалі не ўсе аб’екты, якія планавалі. Некаторыя былі так надзейна схаваныя, што не патрапіш да іх, не падлезеш, – успамінае Канстанцін. – Была ў спісе сядзіба Ахрэнаўскіх у Мядзельскім раёне. Так сталася, што ў ёй цяпер знаходзіцца медыцынская ўстанова закрытага тыпу, будынак абнесены высокім плотам, на тэрыторыі вядзецца відэаназіранне, а ахова туды нікога на крок не падпускае.

Некаторыя аб’екты турысту запомніліся тым, што іх было складана знайсці. Напрыклад, геаграфічны цэнтр Беларусі.

– Дакладных каардынат не было, а ў апісанні пазначана: «...на сярэдзіне шляху з вёскі № 1 у вёску № 2 павярніце на паўднёвы ўсход у бок вёскі № 3 і прайдзіце ў поле паўтара кіламетра». А тое поле было засеяна кукурузай вышынёй у чалавечы рост, – дзеліцца ўспамінамі турыст. – Пашанцавала, што на полі ішла ўборка і была невялікая дарожка, пакінутая камбайнам. Па ёй я і ехаў паўтара кіламетра, пакуль метрах у пяцідзесяці не ўбачыў запаветны трыянгулятар, якім пазначаны цэнтр Беларусі.

Калі мінчанін вырашыў з сям’ёй наведаць стары бровар у сядзібе Патоцкіх, што ў Бярэзінскім раёне, то і не падазраваў, што ён цяпер знаходзіцца на тэрыторыі дзеючага прадпрыемства, куды можна трапіць толькі па спецыяльным пропуску.

– На прахадной мне сказалі, што пропуск можна выпісаць у бухгалтэрыі, а так як працоўны дзень ужо скончыўся, усе кабінеты зачыненыя, – успамінае Канстанцін. – Я ўжо практычна здаўся, як раптам у калідоры сустрэў супрацоўніка завода і спытаў у яго, дзе выхад. Ён растлумачыў. Выходжу – і апыняюся на тэрыторыі завода, каля бровара. Там і зрабіў некалькі фотаздымкаў, а вось ахове завода тады добра перапала.

Як прызнаўся Канстанцін Ілюковіч, у гэтым падарожжы ён для сябе развянчаў міф аб тым, што ў Беларусі няма чаго паглядзець, і наступным летам разам з сям’ёй абавязкова працягне турыстычныя паездкі па нашай краіне.

Іна ГАРБАЦЕНКА

Рубрики: Конкурс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах