Самы стары беларускі вакзал – у Парэччы

16.10.2014 - Новости

Самы стары беларускі вакзал – у Парэччы

Самы стары вакзал, які захаваўся ў Беларусі, знаходзіцца ў вёсцы Парэчча, што недалёка ад беларуска-літоўскай мяжы. Пабудаваны больш за 150 гадоў таму ў часы стварэння чыгункі Варшава – Санкт-Пецярбург, ён да сённяшняга часу здзіўляе сваёй прыгажосцю і архітэктурнымі формамі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Двухпавярховы будынак выконвае тыя ж функцыі, што і раней. На першым паверсе знаходзяцца касы і зала чакання, а на другім – службовыя памяшканні, распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

– З Парэчча і Гародні ў снежні 1862 года прайшла першая ў Беларусі чыгунка – кавалак Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Прычым станцыя Парэчча лічылася вышэйшай па класу станцыяй, чым Гародня. Казалі ў тыя часы, што гэта было звязана з тым, што будавалі дарогу французскія інжынеры, многія з якіх былі палякамі. Яны нібы спецыяльна так рабілі, каб заблытаць царскія войскі.

За «польскім часам» вакзал быў перасадачнай станцыяй для людзей, якія ехалі адпачываць у літоўскія Друскенікі. Жыхары Парэчча і Гародні спадзяюцца, што чыгуначная лінія, разабраная літоўцамі 20 год таму, адновіцца і вакзал стане цікавым месцам для турыстаў.

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах