Шляхецкая сядзіба як шанец адрадзіць вёску

03.01.2014 - Новости

Шляхецкая сядзіба як шанец адрадзіць вёску

Аграгарадок Дукора на Пухавіччыне – у цэнтры Беларусі, але выглядае, як вёска ў чарнобыльскай зоне. Раней вёска была сядзібаю славутых шляхецкіх родаў. Ці багатая гісторыя дапаможа паселішчу адрадзіцца?

 

Карэспандэнты «Белсату» праехалі па вёсцы амаль 3 кіламетры, перш чым сустрэлі якога насельніка, хоць, паводле апошняга перапісу, у Дукоры 1600 асобаў.

Людзі жывуць там, дзе каля хатаў патоптаныя сцежкі, пракаментаваў Аркадзь Ільін, былы старшыня мясцовага сельсавету.

«Людзі, хто як мог, разбегліся, – адзначыў жыхар вёскі Васіль Свістун.Большасць у Менск».

Карэспандэнты «Белсату» змаглі спаткаць толькі дваіх маладзейшых дукорцаў, якія наведваюць малую радзіму толькі па выходных. «Які сэнс тут маладой сям’і затрымлівацца і за Br 1–2 млн працаваць? Пракармі дзяцей», – сказаў 30-гадовы Сяргей, які 8 гадоў адпрацаваў у Дукоры трактарыстам, але так і не нажыў уласнага жытла.


У Дукоры ёсць вялікі сядзібны парк з вельмі старымі дрэвамі, які перабывае, аднак, у цяжкім стане. Некалі сядзібаю ў паселішчы валодалі шляхецкія роды Завішаў, Сапегаў, Агінскіх і сям’я губернскага маршалка Ашторпа. Некалі ў Дукоры ладзілі шыкоўныя балі, быў свой аркестр, вялікая бібліятэка, цырк і тэатр. Цяпер на месцы сядзібы паўстае музейны комплекс, адзначыў кіраўнік «Дукорскай сядзібы» Сяргей Кузьменка. «На сённяшні дзень адрэстаўравалі браму адсоткаў на 70, будынак музею, тры збудаванні экспазіцыі «Народныя промыслы», сялянскі падворак, будынак карчмы будуецца...».

«У Дукоры ёсць на што паглядзець і што паслухаць. Усё будзем аднаўляць самі, сваймі рукамі», – плануе спадар Кузьменка.

Рубрики: Внутренний Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах