https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-weight: 700; color: rgba(0, 0, 0, 0.901961); font-family: Proxima; font-size: 16px;">Вечар літаратурнай крытыкі ў музеі Петруся Броўкі — 26 лістапада.</span><br style="color: rgba(0, 0, 0, 0.901961); font-family: Proxima; font-size: 16px;" />
 </p>

26 лістапада (субота) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Конкурс штогод ладзіцца ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і сёлета быў прысвечаны маладой літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўству. 
У межах вечарыны адбудзецца круглы стол «Ці ёсць будучыня ў літаратурнай крытыкі?» (мадэратар Ірына Шаўлякова).

Тэматычнае поле дыскусіі:
- сучасныя практыкі рэцэнзавання;
- пісьменнік і крытык: новае і старое ў міжасабовай камунікацыі;
- роля літаратурных часопісаў у беларускай літаратуры ХХІ стагоддзя;
- інтэрнэт-крытыка vs. акадэмічная філалогія: выклікі сучаснасці;
- крытычны цэх: ці магчымая салідарнасць нязгодных? 

Асноўныя ўдзельнікі — старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, намеснік старшыні СБП, галоўны рэдактар штомесячніка «Літаратурная Беларусь» Алесь Пашкевіч, сябры журы конкурсу «Экслібрыс» Людміла Рублеўская, Ірына Шаўлякова, Ціхан Чарнякевіч, а таксама пераможцы — Антон Уласенка, Алена Карп, Паліна Піткевіч і Дар’я Латышава, шведская пісьменніца, журналістка, літаратурны крытык Ульрыка Шарнборг.

Дзе: вул. К. Маркса, 30

https://www.traditionrolex.com/8