Стары замак у Гродна раскрывае таямніцы гісторыі

19.06.2015 - Новости

Стары замак у Гродна раскрывае таямніцы гісторыі

У бліжэйшыя дні завяршаюцца археалагічныя даследаванні сценумацаванняў Старога замка.

У бліжэйшыя дні завяршаюцца археалагічныя даследаванні сцен-ўмацаванняў Старога замка.

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/118/history/14182/
© Твой стыль
6 чэрвеня 2015 | Піша Руслан Кулевіч У бліжэйшыя дні завяршаюцца археалагічныя даследаванні сцен-ўмацаванняў Старога замка. Археолагі выкапалі каля чатырох метраў у глыбіню, але і гэтага не хапіла, каб знайсці падмурак сцяны. Тэрыторыя даследавання станавілася менш і капаць было небяспечна. Але, як распавядаюць археолагі, і па гэтай праведзенай працы можна рабіць высновы: Ніжнія шэрагі велізарных камянёў - гэта яшчэ сцяна, закладзеная ў часы Вітаўта (канец XIV - пачатак XV стагоддзяў). Верхні шэраг ужо з белай вапнай - гэта, магчыма, першая рэстаўрацыя сцяны Вітаўта. Рэстаўрацыяй тады займаўся Санці Гучы (XVI стагоддзе). Ужо бліжэй да верху вялікія камяні з цаглінамі - польская рэканструкцыя 1937 года. Гэтак жа археолагамі быў знойдзены пласт пажарышча, менавіта ў тым месцы быў знойдзены і кавалак бронзавай гарматы (прыблізна XVII стагоддзе). А калі спусціцца яшчэ ніжэй, можна заўважыць яшчэ 20-сантыметровы пласт пажару, які быў у XIV стагоддзі. Сваім меркаваннем з "Тваім стылем" наконт даследванняў падзяліўся гісторык Андрэй Чарнякевіч: - Тое, што ўжо зроблена, ўражвае. Фактычна аказалася, што Замак - уязная вежа, якая уяўляе сабой спалучэнне настолькі розных эпох і стыляў, што нават высвятліць дзе скончваецца адна і пачынаецца іншая - вельмі складана. Напрыклад, "брама Баторыя" хаваецца пад цэглай царскіх часоў. Пры гэтым спыніцца на нейкай адной эпохе вельмі складана, амаль немагчыма. Затое гэтыя працы дазволілі заглянуць літаральна ў глыбіню стагоддзяў, яшчэ раз даводзячы, як мала мы ведаем (напрыклад, верагодна, што сеняшняя ўяздная вежа ў XIV стагоддзі была зусім на іншым месцы). Шмат што з папярэдніх высноваў, якія даўно існуюць як непахісныя ісціны, сення ўжо варта пераглядаць. Хацелася б асобна сказаць дзякуй археолагу, якая паспела зрабіць проста тытанічную працу. Зараз Замак патрабуе толькі аднаго - даклданага і грунтоўнага аналізу ужо зробленых знаходак. Вельмі б хацелася, каб самі даследчыкі ад перашай асобы распавялі ўсім зацікаўленнным і проста - аматарам мінулага пра тое, як яны бачаць будучыні Замка.

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/118/history/14182/
© Твой стыль

Археолагі выкапалі каля чатырох метраў у глыбіню, але і гэтага не хапіла, каб знайсці падмурак сцяны. Тэрыторыя даследавання станавілася менш і капаць было небяспечна. Але, як распавядаюць археолагі, і па гэтай праведзенай працы можна рабіць высновы: ніжнія рады велізарных камянёў  гэта яшчэ сцяна, закладзеная ў часы Вітаўта (канец XIV  пачатак XV стагоддзя).

Верхні рад ужо з белай вапнай  гэта, магчыма, першая рэстаўрацыя сцяны Вітаўта. Рэстаўрацыяй тады займаўся Санці Гучы (XVI стагоддзе). Ужо бліжэй да верху вялікія камяні з цаглінамі  польская рэканструкцыя 1937 года. Гэтак жа археолагамі быў знойдзены пласт пажарышча, менавіта ў тым месцы быў знойдзены і кавалак бронзавай гарматы (прыблізна XVII стагоддзе). А калі спусціцца яшчэ ніжэй, можна заўважыць яшчэ 20-сантыметровы пласт пажару, які быў у XIV стагоддзі.

Сваім меркаваннем з «Тваім стылем» наконт даследаванняў падзяліўся гісторык Андрэй Чарнякевіч:

 Тое, што ўжо зроблена, уражвае. Фактычна аказалася, што замак  уязная вежа, якая ўяўляе сабой спалучэнне настолькі розных эпох і стыляў, што нават высвятліць, дзе канчаецца адна і пачынаецца другая, вельмі складана. Напрыклад, «брама Баторыя» хаваецца пад цэглай царскіх часоў. Пры гэтым спыніцца на нейкай адной эпосе вельмі складана, амаль немагчыма. Затое гэтыя працы дазволілі зазірнуць літаральна ў глыбіню стагоддзяў, яшчэ раз даводзячы, як мала мы ведаем (напрыклад, верагодна, што сённяшняя ўязная вежа ў XIV стагоддзі была зусім на іншым месцы). Шмат што з папярэдніх высноў, якія даўно існуюць як непахісныя ісціны, сёння ўжо варта пераглядаць. Хацелася б асобна сказаць дзякуй археолагу, якая паспела зрабіць проста тытанічную працу. Зараз замак патрабуе толькі аднаго  дакладнага і грунтоўнага аналізу ўжо зробленых знаходак. Вельмі б хацелася, каб самі даследчыкі ад першай асобы распавялі ўсім зацікаўленым і проста аматарам мінулага пра тое, як яны бачаць будучыню замка.

Источник: http://www.t-styl.info

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах