Гарадзенскія турыстычныя фірмы замест адпачынку ў Крыме прапануюць разнастайныя праграмы па Беларусі

24.03.2014 - Новости

Гарадзенскія турыстычныя фірмы замест адпачынку ў Крыме прапануюць разнастайныя праграмы па Беларусі

Гарадзенскія турыстычныя фірмы замест адпачынку ў Крыме прапануюць разнастайныя праграмы па Беларусі. Намесніца дырэктара турыстычнай фірмы «Мерцана» Ганна Шарэнда кажа, што большасць прапаноў на сёння – гэта Беларусь, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

Гарадзенцаў і гасцей горада, па яе словах, цікавяць туры па краіне, якія экскурсаводы выкарыстоўваюць за аснову. Пра асаблівасці ўнутранага турызмуГанна Шарэнда рапавяла слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

Таксама папулярнасцю карыстаецца экскурсія ў апошнюю крэпасць Расійскай імперыі. Яна ў нас крыху экстрымальная: мы не проста падвозім турыстаў да фартоў, а заводзім іх у сярэдзіну. Экскурсію ладзіць адмысловая асоба, якая арыентуецца па фартах, прафесійна займалася гэтай тэмай і прафесійна расказвае. З цікавага, што хочам яшчэ запусціць, – гэта экскурсіі па Гомельскай вобласці. Там таксама ёсць шмат цікавых месцаў. Гэта Ветка, вёска Неглюбка. Ёсць, што ўбачыць і паказаць.

Па словах Ганны Шарэнды, яны робяць ухіл на этнаграфічны турызм. Таму ў час экскурсій можна атрымаць майстар-класы па народных танцах, па лепцы, ганчарнай справе і выцінанцы.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах