Турыстычныя аграсядзібы прадставілі «Школу этнаэкалагічных святаў»

27.11.2014 - Новости

Турыстычныя аграсядзібы прадставілі «Школу этнаэкалагічных святаў»

Турыстычныя аграсядзібы, аб’яднаныя ў «Зялёным абярэгу Гародні», прадставілі гарадзенцам свой праект «Школа этнаэкалагічных святаў», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Восем розных святаў, сярод якіх Каляды і Купалле, Багач і Сёмуха, прапануюць адзначыць на аграсядзібах Гарадзеншчыны.

Распавядае намесніца дырэктара турыстычнай фірмы «Мерцана» Ганна Шарэнда:

– Чаму выбралі гэтыя святы? Бо ў гэтыя святы народнага календара ў любую пару – летам, зімой, восенню – гаспадары могуць гэта зрабіць. У рамках праекту пашытыя касцюмы, якія максімальна набліжаныя да нашага Гарадзенскага рэгіёну. Таксама закуплены посуд – кераміка чорная ды іншыя атрыбуты.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі розных аграсядзібаў Гарадзеншчыны, турыстычныя фірмы, а таксама прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага райвыканкама.

Рубрики: Сельский Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах