У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года

24.03.2014 - Новости

У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года

У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага, паведамляе «Наша Нiва».
 

Складальнікі кнігі – архівіст і тэкстолаг Язэп Янушкевіч, а таксама яго дачка Каміла, магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва.

Яны выдалі альбом ў Ракаве ўласным коштам. Для пошуку фотаздымкаў складальнікі працавалі ў архівах і бібліятэках Беларусі, Літвы, Польшчы, а таксама прыватных зборах. Некаторыя фота класічныя – партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Валерыя Урублеўскага або Кастуся Каліноўскага.

Іншыя знаходкі (напрыклад, патрыятычны асяродак вакол часопіса S?owo ў Пецярбургу – здымак датаваны 1860 – пачаткам 1862 года) друкуюцца ўпершыню.

Аўтары плануюць працяг выдання. Паводле іх слоў, недаследаванымі застаюцца архівы Волагды і Іркуцка, Масквы і Санкт-Пецярбурга, Парыжа і Лондана – усюды, дзе жылі або знайшлі вечны спачын удзельнікі паўстання.

Мікіта Капкоў

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах