У Беластоку адкрыўся новы інфармацыйны цэнтр для турыстаў

10.07.2014 - Новости

У Беластоку адкрыўся новы інфармацыйны цэнтр для турыстаў

Мапы і сувеніры, мультымедыйнае абсталяванне, інфакіёск ды камп’ютары. Усё гэта даступна для турыстаў, якія наведаюць інфармацыйна-турыстычны пункт, што ад серады распачаў сваю працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Раней цэнтр працаваў на вуліцы Мальмеда, што ў цэнтры Беластока, і ў мінулым годзе яго паслугамі скарысталася больш за 15 тысяч чалавек. Уся інфармацыя прадастаўлена на розных мовах, у тым ліку партугальскай і рускай. «Беларускай пакуль няма», – кажа супрацоўніца цэнтра Паўліна Янушка:

Сыходзячы са статыстыкі, беларусаў штораз больш прыязджае да нас не толькі за пакупкамі, але каб затрымацца на пару дзён. Яны зацікаўлены турыстычнымі прапановамі нашага рэгіёна, таму, я думаю, у наступным годзе пры новых праектах будзем пра гэта думаць і пастараемся рэалізаваць гэтую задуму.

Новы інфармацыйны цэнтр для турыстаў працуе ў буднія дні з 9-й да 17-й гадзіны ў будынку оперы ў Беластоку.

Як кажа Паўліна Янушка, тут можна запланаваць, між іншым, экскурсію на параходзе ў Аўгустове, сплаў на байдарках па Падляшскіх рэках, знайсці начлег, а таксама іншую карысную для кожнага турыста інфармацыю.

Яна Запольская

Фота  Давіда Данелюка

Рубрики: К Сведению

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах