У Берасці правялі інтэрактыўную экскурсію з нагоды Міжнароднага дня музеяў

17.05.2014 - Новости

У Берасці правялі інтэрактыўную экскурсію з нагоды Міжнароднага дня музеяў

У Берасці правялі інтэрактыўную экскурсію з нагоды Міжнароднага дня музеяў. Яе арганізатарам выступіў музей гісторыі горада Берасця. Пешаходная вандроўка для берасцейсцаў была прайшла па цэнтральнай вуліцы Савецкай, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Старэйшы навуковы супрацоўнік музею Аліна Тамчук адзначыла, што экскурсія ў такім фармаце - гэта новы варыянт расповяду пра гісторыю Берасця.

- Першы раз у нас праводзіцаа такое мерапрыемства. Экскурсія прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў 18 траўня. У гэтым годзе мы вырашылі выйсці за сцены нашага музею, бо наш музей – музеі горада Берасця, і мы хацелі развіваць менавіта гэтую тэму, каб пра гісторыю горада гаварылі. Вуліца Савецкая - гэта тое месца, якое лепей за ўсё адлюстроўвае гісторыю.

Падчас мерапрыемства слухачам распавядалі пра тое, якая спадчына засталася ад вуліц Паліцэйскай і Мільённай, пра лёс галоўнай сінагогі горада і яе вернікаў, манетны двор ды інш.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах