https://www.traditionrolex.com/8

У Шчучыне пасля доўгай рэстаўрацыі адкрыўся адноўлены палац князёў Друцкіх-Любецкіх – двайнік рэзідэнцыі французскіх каралёў – палаца Малы Трыанон на тэрыторыі Версаля. Будаўнікі мясцовай Шчучынскай МПМК-167 ААТ «Гроднааблсельбуд» і сталічныя рэстаўратары пастараліся: помнік архітэктуры прадстаў ва ўсёй прыгажосці!

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця палаца высокіх гасцей і гараджан сустракалі… самі князі Друцкія-Любецкія. Тэатралізаваная цырымонія прайшла на адным дыханні пад цудоўныя гукі інструментальнага ансамбля «Дывертысмент» Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Радасць падзеі з жыхарамі сталіцы Дня беларускага пісьменства раздзялілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, дэпутаты, дзяржаўныя дзеячы, духавенства.

Гродзеншчына – край з багатый гісторыяй і значнымі культурнымі традыцыямі,  адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч.  Наша зямля дала свету нямала выдатных дзеячаў мастацтва, якія стварылі і перадалі нам багатую духоўную спадчыну, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца і родавыя сядзібы. Адна з іх  палац Друцкіх-Любецкіх.

Віктар Андрэевіч падкрэсліў, што гэты палац будзе выкарыстоўвацца для развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі. Ён лічыць, што створаныя ўмовы дапамогуць выхаваць новыя таленты, якія праславяць Гродзеншчыну.

– Палац  падарунак не толькі Шчучыну, але і ўсёй сістэме адукацыі краіны,  адзначыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.  Спадзяюся, што ў Шчучынскім раёне вырасце яшчэ не адна знакавая асоба.

Прыкладам паспяховай інвестыцыі дзяржавы ў культуру назваў адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік. Ён выказаў шчырую падзяку Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту па падрыхтоўцы і святкаванні Дня беларускага пісьменства, кіраўніцтву Гродзенскага аблвыканкама, будаўнікам Шчучынскай МПМК-167 і субпадрадных арганізацый, праекціроўшчыкам, мастакам-рэстаўратарам і ўсім неабыякавым людзям, намаганнямі якіх была здзейснена вялікая і важная справа.

…Першымі на экскурсію ў палац увайшлі высокія госці, за імі – гараджане, якія не хавалі пачуццяў. У палац з эксклюзіўнымі люстрамі, лепкай, адноўленымі дзвярыма, элементамі даўніны вярнуўся былы шык. І сённяшнія ўладальнікі трох тысяч квадратных метраў хараства – таленавітая дзятва і моладзь. У былых княжацкіх пакоях размясціўся Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, музей і канферэнц-зала.

– Гэта такі шыкоўны падарунак для нас,  гаворыць дырэктар Палаца творчасці дзяцей і моладзі Ірына Дзегцярова. – Дзякуй. Мы не сумняваемся, што гэты цудоўны палац паслужыць новым пакаленням і стане сапраўднай візітоўкай Шчучына.

Увазе шчучынцаў і гасцей свята ў шыкоўных пакоях палаца прадстаўлена музейная экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне» і выстава «Лепшыя кнігі Беларусі».

Дарэчы, палац Друцкіх-Любецкіх узведзены ў Шчучыне ў XIX стагоддзі па ініцыятыве князя Францішка Ксаверыя віленскім архітэктарам Раствароўскім. Прататыпам палаца стаў вядомы Малы Трыанон у Версалі. У савецкія часы ў палацы размяшчаўся Дом афіцэраў. Рэстаўрацыю былой княжацкай рэзідэнцыі ў стылі неакласіцызму на беразе возера ў цэнтральнай частцы Шчучына пачалі 11 гадоў таму, аднак не ўдавалася яе завяршыць з-за недахопу сродкаў.

Род Друцкіх-Любецкіх у свой час быў даволі ўплывовым. Францыск Ксаверый Друцкі-Любецкі быў вядомым дзяржаўным дзеячам, гродзенскім, а затым віленскім губернатарам, міністрам фінансаў у Каралеўстве Польскім. Менавіта па яго ініцыятыве быў пабудаваны Аўгустоўскі канал.

grodnonews.by

https://www.traditionrolex.com/8