У Фарным касцёле Гродна працягваюцца маштабныя рэстаўрацыйныя работы

25.02.2014 - Новости

У Фарным касцёле Гродна працягваюцца маштабныя рэстаўрацыйныя работы

Маштабныя рэстаўрацыйныя работы працягваюцца ў Фарным касцёле абласнога цэнтра. Нядаўна ў храме, будынак якога з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю, прыступілі да аднаўлення чарговага алтара – Святой Троіцы. Зараз вывучаецца, як выглядаў гэты алтар раней. Ініцыятары рэстаўрацыйных работ ужо зрабілі некаторыя цікавыя адкрыцці, паведамляе Телерадиокомпания «Гродно».

Цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі да рэстаўрацыйных работ. І як будзе выглядаць адноўлены алтар Святой Троіцы – пакуль не вядома. Пытанне ў наступным: усё ж такі захаваць алтар у тым выглядзе, у якім ён знаёмы сучаснікам, альбо вярнуць яму першапачатковую пазалоту. Дарэчы, існуе меркаванне, што калісьці скульптуры пафарбавалі ў касцёле наўмысна, каб іх не скралі. Так гэта ці не, аднак скульптуры ўдалося захаваць, і на сёння багатае ўбранне касцёла ўяўляе сабой культурную і гістарычную каштоўнасць.

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах