У Лідскім раёне на працягу некалькіх месяцаў праходзілі этнаграфічныя экспедыцыі

23.03.2014 - Новости

У Лідскім раёне на працягу некалькіх месяцаў праходзілі этнаграфічныя экспедыцыі

У Лідскім раёне на працягу некалькіх месяцаў (з ліпеня 2013-га па люты 2014-га) праходзілі этнаграфічныя экспедыцыі рабочай групы праекта «Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах» у рамках трансмежавага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю пры міжнароднай тэхнічнай дапамозе Еўрапейскага саюза, паведамляе «Лiдская газета».

За больш чым паўгадовы тэрмін было зроблена вельмі шмат: у лічбавым фармаце запісаны вусныя апавяданні аб вытворчасці тканін, вырошчванні льну, традыцыйных стравах, беларускіх абрадах, прайшлі майстар-класы па ганчарстве, разьбе па дрэве, маркетры, ткацтву, традыцыйнай апрацоўцы льна і вырабе кужалю, прадэманстраваны абрад «Падаванне вянка». 

Асабліва паспяхова прайшлі экспедыцыі ў вёскі Ігнаткаўцы, Панямонцы, Навіцкія. Так, ад старэйшых жыхароў вёскі Ігнаткаўцы Голдаўскага сельсавета сабраны багаты фальклорны танцавальны матэрыял. Экспедыцыйнай групай зафіксавана дзесяць побытавых танцаў: «Полька дробна», «Акуліна», «Кракавяк», «Падэспань», «На рэчаньку», «Каробачка», «Лысы», «Вальс», «Руская полька», «Факстрот». Цікавым момантам у Ігнаткаўцах стала выпечка каравая – зафіксаваны ўвесь працэс, ад замесу цеста да ўпрыгожвання каравая. А жыхарка вёскі Навіцкія Траццякоўскага сельсавета Данута Жыдзіс (на здымку злева) падзялілася тонкасцямі прыгатавання бульбяной, мясной і тварожнай мачанак, пераняла яна гэтыя рэцэпты ад сваёй свекрыві.

Этнаграфічна абследаваны былі і аграгарадкі Лідскага раёна (Дворышча, Бердаўка, Тарнова, Мажэйкава і інш.), у іх зафіксаваны помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. 

Падчас экспедыцый рабочай групай трансмежавага праекта «Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах» былі наведаны 22 населеныя пункты і прыблізна каля 70-ці мясцовых жыхароў-інфарматараў.

Аб унікальнасці і каштоўнасці экспедыцый сведчыць і той факт, што ўвесь напрацаваны матэрыял захаваецца ў архівах, далейшае іх выкарыстанне плануецца ў клубнай і адукацыйнай рабоце. Мэта экспедыцый выкананая цалкам – па вусным апісанні інфарматараў і зробленым фатаграфічным матэрыяле можна скласці ўяўленне аб матэрыяльнай культуры і побыце мясцовага насельніцтва. Сабраны матэрыял ляжа ў аснову буклетаў і DVD, якія будуць мець доўгатэрміновую культурную каштоўнасць для народаў трох краін-суседак.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах