Адкрыццё Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі запланавана сёння, 9 ліпеня, у 12 гадзін. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыме міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. На MILEX–2014 будуць прадстаўлены як беларускае ўзбраенне, так і сучасныя замежныя распрацоўкі.