https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае на чарговы майстар-клас з серыі «Час уцяпляцца!», які  адбудзецца 21 лістапада, у суботу, 13.00</strong><span style="font-family: 'Trebuchet MS'; line-height: normal;">—</span><strong>16.00, і будзе прысвечаны ўзорным рукавіцам! </strong></p>

На занятку будзем разбіраць тэхніку вязкі арнаменту, вывязванне пальца, спосаб завяршэння рукавіцы. Узорныя рукавіцы на Беларусі не менш папулярныя, чым у Скандынавіі ці Прыбалтыцы, але крыху менш вядомыя. На жаль, дагэтуль няма друкаваных выданняў, прысвечаных беларускай традыцыі ўзорнага вязання, таму вучыцца будзем па экспедыцыйных знаходках.

З сабою трэба мець:
- два маткi нiтак (адной якасцi, рознага колеру)
- 5 пруткоў памеру 2,5 (цi 2, калi нiткi тонкiя)
- сшытак у клетку, асадка

Майстар-клас разлічаны на два заняткі.
Вітаецца папярэдні запіс! Пісаць можна сюды https://vk.com/id9868746
Адрас: вул. К. Лібкнехта, 112, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Чакаем усіх жадаючых!

https://www.traditionrolex.com/8