?У Нацыянальным гістарычным музеі -- выстава лубачнага плаката Першай сусветнай вайны

10.12.2013 - Новости

?У Нацыянальным гістарычным музеі -- выстава лубачнага плаката Першай сусветнай вайны

У 2014 г. спаўняецца 100 год з пачатку падзей Першай сусветнай вайны. Гэтая гістарычная дата будзе шырока адзначацца сусветнай грамадскасцю ў наступным годзе. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь таксама рыхтуе серыю памятных праектаў.

Першай з гэтай серыі стала выстава лубачнага плаката часоў Першай сусветнай вайны.
Лубок у пачатку XX стагоддзя быў адным з асноўных спосабаў данясення да шырокай аўдыторыі інфармацыі аб падзеях, якія адбываліся ў краіне і за яе межамі.

Лубачны малюнак захаваў своеасаблівую «народную» стылістыку, стаў магутным сродкам дзяржаўнай прапаганды, а таксама карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва. Лубачныя малюнкі  і плакаты можна было ўбачыць у сялянскіх хатах і ў мяшчанскіх кватэрах, адукацыйных установах і воінскіх частках.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах