У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў»

05.02.2016 - Новости

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў»

11 лютага а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы кампаніі JTI адкрываецца міжнародная выстава «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў».

Гэта творчы праект шэрагу літоўскіх музеяў і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Ён дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, не так добра вядомымі большасці наведвальнікаў, але вельмі важнымі, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі гэтага знакамітага роду. Выстава с поспехам прайшла ў Літве, а зараз мы маем гонар прымаць яе ў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены рэдкія кніжныя выданні XVIXVIII стст., галоўнае з якіх – Біблія, надрукаваная ў Брэсце ў 1563 г. на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты экзэмпляр упершыню паказваецца ў Беларусі. Сярод экспанатаў з Літвы – каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавальства, паліхромныя кафлі.

Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць шэраг матэрыялаў з так званага «Трайчанскага архіву» – комплекс дакументаў XVIXIX стст., назапашаных у Слуцкім Свята-Троіцкім праваслаўным манастыры. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць разнастайныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў.  Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Гэта магчымасць убачыць сапраўдныя рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага магнацкага роду.

Удзельнікамі выставы з Літоўскай Рэспублікі з’яўляюцца біржайскі рэгіянальны музей «Села», Кедайняйскі рэгіянальны музей, нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільнюс); з боку Рэспублікі Беларусь у выставе бяруць удзел Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выстава працуе з 11 лютага па 28 сакавіка 2016 г.

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах