https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У мiнулыя выхадныя на тэрыторыі агратурыстычнага комплекса «Наносы-Наваселле» адбылася навукова-практычная канферэнцыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры «Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Грамадска-дзяржаўнае партнёрста». Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі прадстаўлены сябры таварыства, прадстаўнікі рэгіянальных устаноў культуры, беларускіх ВНУ, музейных і архіўных устаноў, органаў дзяржкіравання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, недзяржаўных камерцыйных прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў.</strong></p>

На плянарным пасяджэнні і падчас працы секцый абмеркаваны праблемы аховы помнікаў гісторыі і культуры, методык даследчых і рэстаўрацыйных прац, удзелу грамадскасці і профільных спецыялістаў у ахове гісторыка-культурнай спадчыны, праблемы выбудовы партнёрскіх адносін паміж грамадскімі аб’яднаннямі і ініцыятывамі з дзяржаўнымі органамі і камерцыйнымі структурамі па шматлікіх пытаннях нарматворчай, інспектарскай дзейнасці, рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.

Падчас працы канферэнцыі адбыўся абмен думкамі і дыскусіі вакол апошніх нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць у сферы археалогіі, абмеркаваны шэраг спрэчных палажэнняў Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь, які рыхтуецца для разгляду ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па выніках працы канферэнцыі быў выпрацаваны праект рэзалюцыі, у якім прапанавана пашырыць ролю грамадскасці, спецыялістаў з дзяржаўнай і недзяржаўнай сферы ў законатворчай і нарматворчай дзейнасці, пры правядзенні навуковых даследаванняў на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны і пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі для правядзення рэстаўрацыйных прац. Асобным пунктам у рэзалюцыі адзначана неабходнасць стварэння Дзяржаўнай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, падпарадкаванай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя адбылася пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўра і ПТУП «Наносы-Наваселле».

Прэзідыум канферэнцыі. Злева-направа: А.Трусаў, В.Лакіза, З.Яцкевіч, А.Астаповіч

Прэзідыум канферэнцыі. Злева направа: А. Трусаў, В. Лакіза, З. Яцкевіч, А. Астаповіч

Канферэнцыя працуе

Канферэнцыя працуе

Дакладае археолаг М.Плавінскі

Дакладае археолаг М. Плавінскі

Панарама в. Наносы

Панарама в. Наносы

https://www.traditionrolex.com/8