У Новым замку адкрыецца выстава польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага  Чытай больш

18.12.2013 - Новости

У Новым замку адкрыецца выстава польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага Чытай больш

Выстава пад назвай “Вяртанне” – гэта калекцыя твораў Буйноўскага, сабраная Падляшскім музеем у Беластоку. Сярод прац ёсць і творы, прысвечаныя Гродна.

Адкрыццё выставы адбудзецца 19 снежня ў 16.00 у Сенатарскай залі Новага замка. У адкрыцці прыме ўдзел Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, паведамляе "Твой Стыль".

Зыгмунт “Зых” Буйноўскі (1895-1927) нарадзіўся 2 лютага 1895 года ў вёсцы Кутылова-Парысе ў патрыятычнай сям’і. Вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў у Пецярбургу і ў Польскай школе мастацтваў у Кіеве пад кіраўніцтвам Конрада Крыжаноўскага, аднаго з заснавальнікаў варшаўскай школы мадэрнізму. Адукацыю перарвала Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Ветэран польска-бальшавіцкай вайны, стаў інвалідам у выніку моцнага стрэлу ў галаву. Жыў у Тыкоціне ля Беластока. У 1926 годзе меў персанальную выставу ў Гродне.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах