У Пінску прапануюць ушанаваць памяць Мацея Бутрымовіча

17.08.2014 - Новости

У Пінску прапануюць ушанаваць памяць Мацея Бутрымовіча

Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі ўшаноўваюць постаці нацыянальнай гісторыі. Так, сёлета ў Віцебску з’явіўся помнік вялікаму князю Альгерду, а ў Заслаўі да Дня беларускай пісьменнасці адкрыюць помнік князю Ізяславу. Абодва князі імкнуліся развіваць беларускія землі і вялі актыўную ўнутры- і знешнепалітычную дзейнасць, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладнікаў Таццяна Хвагіна бачыць у гэтым добрую тэндэнцыю. І прапануе ўшанаваць у старажытным Пінску памяць пінскага старасты Мацея Бутрымовіча:

– Сабраць – хто дасць рубель, а хто і сто, а хто і болей. Сабраць і паставіць помнік чалавеку, які зрабіў Пінск портам двух мораў. Вясною 1784 года ён даходзіць з гэтымі прапановамі да караля. Матэўш Будрымовіч зводзіць гэтыя каналы ў адну сетку, пад Пінскам былі звязаныя ўсе каналы і ручаі – усё, па чым можна было рухацца па вадзе. 

У горадзе над Пінай, які рыхтуюць да агульнаберасцейскіх «Дажынак–2014», з’явіцца помнік беларускаму хлебу, але працы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра плануецца працягнуць і пасля свята аграрыяў.

Пятро Савіч

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах