У Старых Васілішках адзначаюць 75-годдзе Чэслава Немэна (фота)

16.02.2014 - Новости

У Старых Васілішках адзначаюць 75-годдзе Чэслава Немэна (фота)

75 год споўнілася б Чэславу Выдрыцкаму (псэўданім Чэслаў Немэн) - слыннаму польскаму музыку. На яго радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, пройдуць культурныя мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай падзеі. На ўрачыстасці прыедуць прыхільнікі яго творчасці з розных краінаў свету, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дырэктар клуба-музэя Чэслава Немэна - Уладзімір Сянюта кажа, што творчасць славутага выканаўцы робіць гонар яго радзіме:

- Усе мы любім музыку, якая лёгка кладзецца на душу і якую нават за чаркай можна паспяваць, яна ўсім спадабаецца. А рок-музыку трэба слухаць не толькі сэрцам, але і галавою, розумам. Таму “Дзіўны тэй свят” я не разумею, як можна за чаркай заспяваць. Яго трэба слухаць і вельмі ўважліва. Другая музыка яшчэ больш складаная, яе таксама трэба ўмець разумець.

Тых, хто ведаў самога Чэслава Вадрыцкага засталося ў Старых Васілішак некалькі чалавек. Сярод іх Ганна і Тадэвуш Маркевічы. Яны згадваюць, што толькі аднойчы ён прыязджаў да сваіх аднавяскоўцаў, калі стаў знакамітым.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах