У Варацэвічах з’явіцца музей Напалеона Орды

09.11.2014 - Новости

У Варацэвічах з’явіцца музей Напалеона Орды

На Берасцейшчыне, у Іванаўскім раёне, падыходзіць да завяршэння будаўніцтва музея беларускага мастака, удзельніка вызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў Напалеона Орды (1807–1883). Гэта будзе цэлы комплекс у Варацэвічах, радавым месцы мастака, на тэрыторыі якога яшчэ з 2006 года працуе карцінная галерэя, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ажыццяўленне будаўнічых прац стала магчымым пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў межах праекта па стварэнні  Транспамежнага цэнтра дыялогу культур у Лосіцы і Варацэвічах». На будаўніцтва музея ўжо затрачана 2 мільярды рублёў і яшчэ амаль 1 мільярд плануецца выдаткаваць.

Вяртанне імя знанага земляка пачалося ў 1990-я гады. Займалася гэтым група бібліятэкараў, узгадвае Ніна Куліч:

– У нас ужо столькі матэрыялу было, што трымаць яго ў сховішчах стала проста немагчыма, трэба было паказаць яго шырокім колам наведнікаў. Усе гэтыя матэрыялы мы перадалі ў музейны комплекс Напалеона Орды, але для сябе пакінулі такую прэрагатыву: у афармленні бібліятэкі пакінуць выявы  яго работ. Па сённяшні дзень лічым, што праца па папулярызацыі ягонай творчасці – гэта адзін з кірункаў нашай бібліятэчнай работы.

Музейныя фонды ўжо налічваюць звыш 3 тысяч экспанатаў. Артэфакты розныя: ад бутэлек з відэльцамі да кафелю, па якім хадзіў знаны творца. Чакаецца, што працы будуць завершаныя вясною 2015 года.

Пятро Савіч

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах