У арт-галерэі “Крыга” прадставілі пуцяводнік па мясцінах паўстання Каліноўскага

01.08.2014 - Новости

У арт-галерэі “Крыга” прадставілі пуцяводнік па мясцінах паўстання Каліноўскага

Рух „За Свабоду” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” прадставіў гарадзенцам пуцяводнік па мясцінах, звязаных з паўстаннем Каліноўскага. Даведнік мае назву „Шляхамі паўстання 1863 года”  і змяшчае ў сабе трохдзённы маршрут па гістарычных мясцінах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ён мае багата ілюстрацый і мапаў, па якіх можна праехаць падарожа амаль у тысячу кіламетраў.

Пра кнігу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

 - Гэты пуцяводік – з шэрагу падзеяў, звязаных з адзначэннем паўстання 1863 году, ён ахоплівае зноў жа самую такую важную для гісторыі паўстання тэрыторыю – Заходнюю частку Беларусі – Гарадзеншчыну, паўночную частку Берасцейшчыны і Меншчыну. Гэта толькі адзін з прыкладаў пуцяводнікаў, які можна рабіць.    

На сустрэчу, якая адбылася ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”, прыйшлі гісторыкі, краязнаўцы і простыя гарадзенцы, што цікавяцца гісторыяй, звязанай з паўстаннем Каліноўскага.

Рубрики: Анонс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах