У чарговую зімовую велавандроўку выбраліся ўдзель­нікі турыстычнага клуба «Пілігрым»

14.12.2014 - Новости

У чарговую зімовую велавандроўку выбраліся ўдзель­нікі турыстычнага клуба «Пілігрым»

Маршрут велападарожнікаў расцягнуўся ажно на 330 кіламетраў. Шлях прайшоў праз Маладзечна, Мядзел, Паставы, Глыбокае, Полацк, паведамляе «Рэгіянальная газета»,

Цягам сямі дзён у дарозе плячо да пляча знаходзіліся Віктар Дубко, Мікалай Чыркоў, Аляксандр Сапега, Святлана Маліноўская, Антаніна Аляксандрава і старшыня турыстычнага клуба «Пілігрым», які і ўзначаліў велапаход, Сяргей Бялкоў.

Падчас  падарожжа велавандроўшчыкі наведалі шмат гістарычных і культурных месцаў Міншчыны і Віцебшчыны.

Непадалёку ад Пастаў ёсць вёска Агароднікі. У гэтай вёсцы нарадзіўся беларускі паэт і пісьменнік Уладзімір Дубоўка. На жаль, у доме дзяцінства паэта нічога не захавалася з таго, што нагадвала б пра Уладзіміра Дубоўку.

Але пра яго помняць. У вёсцы Юнькі, што на Пастаўшчыне, настаўнікі і вучні мясцовай школы стварылі гасцёўню Ула­дзіміра Дубоўкі. У музеі сабраныя цікавыя звесткі і матэрыялы з жыцця пісьменніка, на асобным стэндзе выстаўленыя яго творы.

Прыемнай старонкай падарожжа было і наведванне Пастаўскага краязнаўчага музея. Экскурсавод музея Уладзіслаў Шышко правёў вельмі цікавую экскурсію, распавёў пра Пастаўскі край ад першага яго згадвання да сённяшняга дня.

У Глыбокім, наступным прыпынку велападарожнікаў, велатурысты наведалі помнік самаму вядомаму вандроўніку і цудоў­наму апавядальніку – барону Мюнхгаўзену.

Тэмпература паветра ў Глыбокім апусцілася да­ мінус 14, а гэта азначала, што трэба рухацца хутчэй.

Яшчэ адным пунктам вандроўкі стала вёска Празарокі ў Глыбоцкім раёне. Тут нарадзіўся заснавальнік першага беларускага прафесійнага тэатра Ігнат Буйніцкі.

Падарожнікі з Мала­дзечна падарылі музею Ігната Буйніцкага фотаздымак маладзечанскай вуліцы, якая носіць імя стваральніка тэатра. Супрацоўнікі музея паабяцалі, што пра гэты здымак абавязкова раскажуць усім наведнікам.

 Акрамя таго, у Празароках велападарожнікі з Маладзечна сустрэліся з такімі ж аматарамі падарожжаў на роварах, але з Полацка. Сустрэча ператварылася ў вечар-успамін пра падарожжы, прыгоды, цікавосткі з жыцця раварыстаў.

У Полацк дзве групы рушылі разам. Пра Полацк расказваць можна не адну гадзіну. І пра яго Сафійскі сабор, дзе падарожнікам пашчасціла трапіць на канцэрт арганнай музыкі ў выкананні  лаўрэата міжнародных конкурсаў Ксеніі Пагарэлай, арганісткі з Полацка. І пра музеі, і пра ўніверсітэт, і пра шматлікія полацкія помнікі і скульптуры.

Для чаго я вам гэта расказала? Каб у наступную вандроўку вы паехалі разам з намі, з удзельнікамі клуба «Пілігрым».

Удзельніца паходу Антаніна Аляксандрава

Рубрики: Активный Туризм Акции Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах