У доме Элізы Ажэшкі пройдзе вялікая двухдзённая гульнятэка для аматараў настолак

31.05.2014 - Новости

У доме Элізы Ажэшкі пройдзе вялікая двухдзённая гульнятэка для аматараў настолак

У дні Фестывалю нацыянальных культур, 7–8 чэрвеня, у доме-музеі Элізы Ажэшкі пройдзе буйное мерапрыемства для аматараў настольных гульняў. Наведнікаў будуць чакаць класічныя кітайскія го і маджонг, вядомая ўсім «Мафія» і мноства іншых, у тым ліку беларускіх, настольных гульняў, паведамляе «Твой стыль».

У праграме BoardGameCon Grodno 2014 – вялікая гульнятэка ад клуба «Партал» з больш чым 50 разнастайнымі гульнямі. Асаблівую цікаўнасць прадстаўляюць прызавыя турніры і прэзентацыі новых гульняў, у тым ліку аўтарская прэзентацыя першай беларускай настольнай RPG.

BoardGameCon Grodno 2014 распачнецца 7 чэрвеня ў 14.00.

7 чэрвеня імпрэза будзе доўжыцца з 14.00 да 20.00,

8 чэрвеня – з 11.00 да 18.00. Месца: вуліца Элізы Ажэшкі, 17 (дом-музей Ажэшкі).

Уваход платны: 40 000 за адзін дзень або 60 000 за два дні.

Рубрики: Акции Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах