https://www.traditionrolex.com/8
<p>У выдавецтве “Рыфтур” выйшаў набор паштовак “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі. Шпацыр па горадзе з Віктарам Корбутам”. Гэта першыя ў гісторыі Беларусі і Літвы паштоўкі на беларускай мове, прысвечаныя Вільні і яе славутасцям ды знакамітасцям. Дызайн паштовак выканала Алена Жданоўская.</p>

Паштоўкі падрыхтаваны журналістам, гісторыкам Віктарам Корбутам на падставе архіўных дакументаў, навуковай літаратуры. Так, было высвятлена 9 адрасоў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых дзеячаў беларускай культуры ў Вільні. Лакалізаваны беларускія арганізацыі, рэдакцыі перыядычных выданняў, што калісьці тут дзейнічалі. Паказана сувязь гэтых будынкаў з вядомымі дзеячамі літоўскай культуры, звязаных асабістымі, творчымі сувязамі з беларускімі калегамі.

Праект “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі. Шпацыр па горадзе з Віктарам Корбутам” ажыццёўлены з дапамогай пасольства Літвы ў Беларусі, дабрачыннага фонду “Вяртанне”, Аляксандра Гіля.

Рэцэнзенты і навуковыя рэдактары паштовак — вядомыя даследчыкі беларуска-літоўскіх культурных сувязей у Вільні Адам Мальдзіс і Арсень Ліс, экскурсавод Анатоль Варава.

Камплект паштовак стане выдатным дапаможнікам для самастойных вандровак па беларускіх і беларуска-літоўскіх мясцінах Вільні турыстам, якія наведваюць гэты горад: як беларускім, так і літоўскім. Адрасная інфармацыя на паштоўках змешчана на беларускай і літоўскай мовах.

Аўтар Віктар Корбут працягвае працу над складаннем даведніка адрасоў беларускіх мясцін Вільні. Часткова вынікі гэтай працы публікуюцца ў інтэрнэце.

Рыхтуецца асобнае выданне даведніка.

Набыць паштоўкі можна ў выдавецтве “Рыфтур”: Мінск, пр-т Пераможцаў, 19а.

Аўтар і выдавецтва будуць удзячныя сродкам масавай інфармацыі, турыстычным кампаніям, патэнцыйным спонсарам за падтрымку праекта дзеля яго працягу і інфармавання як мага шырокага кола беларусаў і літоўцаў пра беларускія і беларуска-літоўскія мясціны Вільні.

Віктар Корбут, аўтар праекта, тэл. +375-29-3884846

Сяргей Плыткевіч, дырэктар выдавецтва “Рыфтур”, тэл. +375-29-6698551

https://www.traditionrolex.com/8