Упершыню за 350 гадоў апосталаў з фасада Гродненскага Кафедральнага касцёла знялі на рэстаўрацыю

12.02.2014 - Новости

Упершыню за 350 гадоў апосталаў з фасада Гродненскага Кафедральнага касцёла знялі на рэстаўрацыю

Двух драўляных апосталаў з фасада Кафедральнага, былога езуіцкага, касцёла сёння знялі на рэстаўрацыю, паведамляе Радыё «Свабода».

Пробашч Ян Кучынскі патлумачыў, што рэстаўрацыю будуць рабіць сумесна беларускія і польскія спецыялісты. Драўляныя скульптуры былі ў крытычным стане, можна сказаць – у аварыйным, патлумачыў святар.

Праўдападобна, яны стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма ў 1663 годзе і наўрад ці рэстаўраваліся раней, зазначыў ён.

Злева ў нішы (яна на здымку) стаяў апостал Пётр з ключом, справа – Павел з разгорнутай кнігай (на здымку ён ляжыць на доле).

Першы этап – прасушванне статуй пры вулічнай тэмпературы. У памяшканне іх заносіць нельга. У іх шмат вільгаці, і, магчыма,  прасушваць давядзецца аж да лета, патлумачыў айцец Ян. Затым паверхню ачысцяць ад фарбы, насыцяць дрэва хімічнымі сродкамі для лепшай захаванасці.

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах