https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ужо ў XVI стагоддзі у Мінску загучала юдэйская малітва. А пасля ўказу аб Мяжы аседласці (XVIII ст.) мінская габрэйская грамада стала адной з самых буйных у Расійскай Імперыі: колькасць сінагог імкліва павялічвалася, а менскія рынкі напоўніліся гутаркамі на ідыш.</p>

Пазней, са з'яўленнем у Мінску буйных прадпрыемстваў уладальнікаў-габрэяў, горад стаў цэнтрам габрэйскай культуры, палітычнага жыцця і адукацыі. Самае вядомае габрэйскае пасяленне Мінска - Ракаўскае прадмесце. Менавіта яно ў 1940-я гг. становіцца месцам Катастрофы, месцам гібелі тысяч беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы габрэйскіх сем'яў, дзе сёння ўсталяваны знакамітыя мемарыялы.
Мінск габрэйскі - гэта багатая гістарычная спадчына, непарыўна звязаная з беларускай культурай. Будзем рады пазнаёміць вас з ёй падчас нашай новай велаэкскурсіі «Мінск габрэйскі»!
Вход: 8,50 (85 000) руб. (папярэдне)
12,00 (120 000) руб. у дзень экскурсіі

https://www.traditionrolex.com/8