https://www.traditionrolex.com/8
<p>Яно запланавана ў аграэкасядзібе Ліпнікі з 21 снежня па 7 студзеня. Пра гэта <a href="http://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-svyata-kalyadi-u-lipnikah-proydze-u-pastauskim-rayone-fota-2013-12-17"><strong>Край.бай</strong></a> паведаміла рэжысёр раённага метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алеся Гур’ева.</p>

У аграэкасядзібе гасцей сустрэнуць сама гаспадыня Зіма з традыцыйнымі каляднымі варожбамі, Лазнік з Лазніцай і Баба Яга. Пасля частавання гарбатай на зёлках з блінамі гасцей будуць запрашаць карагодзіць да яліны.

Гасцей свята таксама чакаюць калядны гурт, Дзед Мароз са Снягуркай, гульні-забавы для дарослых і дзяцей.

https://www.traditionrolex.com/8