Вернікі Гародні вырушілі ў пешую пілігрымку ў Тракелі (+фота)

08.07.2014 - Новости

Вернікі Гародні вырушілі ў пешую пілігрымку ў Тракелі (+фота)

Вернікі Гародні і ваколіцаў вырушылі ў 16-ую па ліку пешую пілігрымку ў Тракелі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Цягам пяці дзён пілігрымы пройдуць больш за сто кіламетраў, і будуць перажываць свой шлях да Маці Божай Тракельскай пад апекай святога Яна Паўла ІІ, падкрэслівае ксёндз Павел Салабуда, кіраўнік пілігрымкі:

- Пілігрымка будзе пад лозунгам «Даверся любові». Гэта словы Святога Яна Паўла Другога, які будзе разам з намі, будзе нашым апекуном. З Гародні выходзіць каля 200 чалавек. У гэтым годзе будзе створана група «цішы», там дзе пілігрымы могуць пайсці і мець нейкі этап пілігрымкі ў цішы. А таксама будуць разважанні, канферэнцыі аб любові – любові да Бога, любові да бліжняга. У Астрыно будзе футбольны матч паміж ксянзамі і хлопцамі.

Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 11–12 ліпеня. Іх адметнасцю будзе перагрынацыя Крыжa ды іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі.

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах