https://www.traditionrolex.com/8

З друку выходзіць папяровая карта вуліцы Кастрычніцкай – падрабязны гід па галоўнай культурнай атракцыі Мінска. У эрганамічным і вывераным плане ты знойдзеш, дзе на вуліцы пасталавацца, закінуць за сўітшот, выбраць лепшы ракурс для сэлфі ці атрымаць авангардныя веды. Перадай іншаму!

Юля Дарашкевіч,

дырэктар «ЦЭХа», аўтар задумкі:

— Ідэя была ў тым, каб прасоўваць Кастрычніцкую як асобны арт-аб'ект. Сама вуліца можа выглядаць суцэльнай: па ёй можна шпацыраваць, вадзіць экскурсіі. Ад гастранома з беляшамі, бюста Леніна і Дошкі гонару МЗКР да муралаў Vulica Brasil, бараў, кафэ, галерэі з лекцыямі і выставамі – усё гэта адзіная гісторыя. Таму карта – яе лагічны працяг.

Улад Луневіч,

саўладальнік «ДЭПО», ENZO і «Лаўкі», аўтар задумкі:

— Кастрычніцкая ўжо нават ператвараецца з арт-тусоўкі ў славутасць горада: праз яе графіці, праз архітэктуру, атмасферу і гэтак далей. Адпаведна, прыйшла ідэя неяк папулярызаваць яе для турыстаў. Ёсць цікавасць у турыстычных кампаній, якія возяць экскурсіі па Мінску, заканчваць тут свае маршруты. Турыстам трэба даць нешта ў руку, таму гэтая карта – для іх!

Кастрычніцкая – вуліца ў цэнтры Мінска з абаяльнай індустрыяльнай атмасферай, стрыт-арт мураламі ў некалькі паверхаў і маштабнымі вулічнымі тусоўкамі па выхадных. Дзвіжуха пачала віраваць пасля асваення кафэ, барамі, крэатыўнымі агенцтвамі і адукацыйнымі прасторамі пустуючых завадскіх складоў і лофтаў. І цяпер, можна сказаць, Кастрычніцкая – гэта ўнікальная гарадская з’ява са сваім гарэзлівым і трохі фанабэрыстым, але дужа кампанейскім genius loci.

Гістарычна вуліца Кастрычніцкая адносілася да Ляхаўскага прадмесця, якое праз зручнае размяшчэнне на беразе Свіслачы ў канцы XIX стагоддзя пачало шчыльна забудоўвацца прамысловымі прадпрыемствамі. За два дзясяткі гадоў тут з’явілася некалькі гарбарань, вінны склад, дрожджава-вінакурны завод, чыгуналіцейны завод «Гігант», якія і склалі індустрыяльны воблік ваколіцы. Раней вуліца мела назвы Ніжне-Ляхаўская, Варашылава, Канцавая і з 1961 года стала Кастрычніцкай.

У савецкія часы прадпрыемствы ўзбуйнілі. Так з’явіўся гіганцкі станкабудаўнічы комплекс Мінскага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (МЗКР), невычэрпная крыніца пладова-ягадных вінаў – завод «Крышталь» і парфумер раёна – дрожджавы камбінат. Пасля развалу «саўка», як і паўсюль, абароты вытворчасці рэзка знізіліся, праз што вялікія складскія памяшканні пачалі сумаваць нават па рэху заблуднага сталкера.

На пачатку 2000-х вуліца прываблівала мінскіх тусоўшчыкаў у клуб NC, які па закрыцці хутка набыў культавы статус. Хараством постіндустрыяльнай эканомікі вуліца пачала напаўняцца недзе ў 2011-м, калі ў глыбіні прамысловай затокі адкрылася кавярня NewTon Fashion Art Вuffet з арт-галерэяй і крамай з дызайнерскімі шмоткамі. Пасля Newton закрыўся, адкрылі «Хуліган», насупраць – кругласутачную «Лаўку». У 2014-м прайшла першая Vulica Brasil, тым жа летам афтэрпаці FSP сабрала каля 1500 чалавек на вулічнай вечарыне. Ну і панеслася!

Ніжэй мы дэтальна разбярэм кожным мускул Кастрычніцкай, які ўтварае з яе адзіны арганізм – гэткага карнавальнага цмока, луска якога агніста пераліваецца творчымі ідэямі, бізнэс-канцэпцыямі і канцэнтраванай фарбай сяброўства.

Універсітэцкі гарадок БДУ (Кастрычніцкая, 2—12) – круглагадовы «пастаўшчык» моладзі на вуліцы, у тым ліку і замежнай. Акрамя будынкаў інтэрнатаў, у глыбіні квартала маюцца ўніверсітэцкі стадыён і басейн (толькі для студэнтаў БДУ). Сярод карпусоў месцяцца дзве сталоўкі: танная прасторная (Кастрычніцкая, 4) і даражэйшая камерная (Кастрычніцкая, 10). У фасадных будынках можна закупіцца ў гастраноме (Кастрычніцкая, 6) ці ў кітайскай крамцы (Кастрычніцкая, 2).

КЗ «Мінск» (Кастрычніцкая, 5) – дзяржаўная канцэртная глыба з насычаным тэатральным і канцэртным рэпертуарам, таксама – база для беларускага КВЗ. З тыльнага боку будынку месціцца кніжны кірмаш «У поющих фонтанов», побач – караоке-клуб Burlesque. Вакол яшчэ тры рэстарацыі: савецкая класіка «Родны кут», загарадная рамантыка з шашлыкамі і альтанкамі ў «Трех мушкетерах» і месца пра ежу «Я ж тебе говорил!..» у аранжарэі насупраць увахода ў КЗ.

Хаб MZOR (Кастрычніцкая, 16а) аб’ядноўвае пад адным дахам арганізацыйную прастору для мерапрыемстваў Event Space, рэкламнае агенцтва PRKvadrat, фотастудыі Diva Studio, White Star і «Фот.Граф» і каворкінг «Станкі і інструмент». Побач барысты-прафесіяналы з Kitchen Coffee Roasters забяспечваюць наваколле кавай. Акрамя працоўных будняў, тут перыядычна праходзяць прагляды кіно і спартыўныя трансляцыі на свежым паветры, а таксама невялічкія «MZOR-пікнікі». Каб трапіць у лакацыю, трэба ля велапешаходных мастоў праз Свіслач павярнуць да сталоўкі і ісці далей за чорны плот.

Завод «Крышталь» і крамы «Два буслы» і «Крышталь» (Кастрычніцкая, 15). Шырокі выбар гарэлкі, вінаў, бальзамаў, лікёраў. Ёсць на разліў партвейн, пасля якога не памятаеш сябе.

Графіці (Кастрычніцкая, 16) – галоўны візуальны спот Кастрычніцкай, любімае месца аматарскіх фотаздымак. Вялізныя, у чатыры паверхі, муралы з’явіліся падчас беларуска-бразільскага фестывалю стрыт-арту Vulica Brasil. Цяпер гэта выява гусляра з карагодам (Cowek), Фрыда Кала з Ван Гогам і жырафамі (Rogerio Fernandes) і партрэт Чапскага (Izum). Малюецца яшчэ некалькі грандыёзных муралаў якраз у гэтую хвіліну.

Moby Dick (Кастрычніцкая, 16) – трэнажорная зала ў лофт-стылі, створаная музыкамі з гуртоў BRUTTO, Morfe’, «Егор Забелов трио» і H.A. Quartet. Таму фонам тут граюць адмысловыя падборкі для качу на густ заснавальнікаў. Кантынгент – ветлівыя дрышчы, якім няма ніякай справы да тваёй трапецыі. Таксама ёсць зала тайскага бокса, дзе трэніроўкі праводзіць той самы Гуркоў, а на першым паверсе адэпты слыннага кросфіту Dvor загоняць цябе ў самае пекла здаровага ладу жыцця.

ECLAB (Кастрычніцкая, 19б) – «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі», месціцца за прахадной насупраць паркінга ENZO. Тут вывучаюць гуманітарныя навукі, мастацтва без закамплексаванага бюракратызмам падыхода, а суседзі побач – IT-школа Myfreedom – дапамагаюць злавіць жар-птушку праграмавання з маладых гадоў.

«Лаўка», «ДЭПО», ENZO (Кастрычніцкая, 23) – трохкутнае ядро грамадскага харчавання, галоўны пункт забеспячэння Кастрычніцкай правізіяй, у выпадку «Лаўкі» – у кругласутачным рэжыме. Раім завітаць у ENZO па фірмовыя бургеры, у «ДЭПО» – па сытныя блінцы з бутэлечкай айчыннага сідру, а ў «Лаўцы» сабраць сэндвіч з пажаданых інгрэдыентаў. Дарэчы, у гэтым жа будынку хаваецца канспіратыўны бар Stirlitz, а побач увечары на паркінг традыцыйна з’язджаюцца байкеры.

Platforma (Кастрычніцкая, 23а) – раней гарбарня, а зараз крэатыўны хаб з офісамі рэкламных агенцтваў Public Group і GetBob, адукацыйнай прасторай PUNKT і кветкавым салонам Birdie Shop.

«Донарит», Papera Press, Gifter (Кастрычніцкая, 25). У будынку побач з «Платформай» месціцца дызайн-студыя Gifter, майстэрня друку Papera Press і друкарня «Донарит», на вокнах якой, дарэчы, таксама можна ўбачыць працы мастакоў Vulica Brasil.

«Хулиган» (Кастрычніцкая, 16) – тусовачная мека Кастрычніцкай, а часам і ўсяго горада. Бар «Хулиган» штотыднёва збірае мінскіх клабераў як унутры, так і на тэрасе, а летам наўпрост на вуліцы. А калі ты хочаш адпачыць ад культурнага калейдаскопа, заўсёды можна выбраць шлях цішыні ў ёга-студыі Yoga Place на трэцім паверсе.

«ЦЭХ» (Кастрычніцкая, 16) – флагман сучаснага асветніцтва ў культурным асяродку Мінска. Ва ўтульным памяшканні на другім паверсе «ЦЭХ» ладзіць выставы, адукацыйныя праекты, творчыя сустрэчы, лекцыі, а ўнізе, у ангары, якім ён карыстаецца разам з «Хуліганам», праходзяць буйныя фестывалі, кірмашы, месячнікі фота, а раз-пораз і тэхна-рэйвы. Карацей, жыццё віруе тут як нідзе.

Ultra Bar (далей па Кастрычніцкай, 16) – новае месца на Кастрычніцкай, толькі пачынае ўставаць абедзвюма нагамі ў свядомасці заўсёднікаў вуліцы. Закусачная прапаноўвае хот-догі і бурыта ў старым заводскім лофце. Таксама ёсць піва.

Запраўка «Белоруснефть» – адзіны пункт на Кастрычніцкай, дзе можна набыць цыгарэты.

Гід рыхтаваўся на дзвюх мовах – беларускай і англійскай – камандай 34mag пры падтрымцы Улада Луневіча. Шукай карту ў месцах моцы горада, а таксама на рэсэпшанах сталічных атэляў!

34mag.net

https://www.traditionrolex.com/8