Выстава карцін беларускіх мастакоў адкрылася у Бярозаўскай галерэі мастацтваў

12.07.2014 - Новости

Выстава карцін беларускіх мастакоў адкрылася у Бярозаўскай галерэі мастацтваў

У Бярозаўскай галерэі мастацтваў адкрылася выстава карцін беларускіх мастакоў – удзельнікаў пленэру 2013, які адбыўся ў Бярозе.  На выставе прадстаўлены 34 карціны мастакоў Міколы Купавы, Алеся Шатэрніка, Анатоля Маразюка, Таццяны Каландырэц, Таццяны Зданевіч і інш, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах Міколы Купавы, гэта справаздачная выстава мінулагодняга пленэру:

– Тут больш за палову твораў, якія былі створаны  мастакамі  ў майстэрнях за гэты год. Мастакоў натхнялі знакамітыя помнікі архітэктуры, мы былі ў розных мясцінах Беларусі. Праездам дамоў мы пабывалі ў Грушаўцы Тадэвуша Рэйтана і ў Наваградку.

Наведвальнікі выставы былі ў захапленні ад убачаных на палотнах знаёмых мясцін:

– Выстава шыкоўная! Я вельмі рада, што наведала яе. Настолькі прыгожыя наш кляштар, нашы Пескаўскія брамы, хутаркі. Усё так дасканала заўважана, прыгожа намалявана. Асабліва дзве карціны Купавы – «Вечарына» і «Касцёл у Ружанах».  

Бярозаўскі жывапісец Анатоль Маразюк шкадуе, што неабходныя для мастакоў пленэры сталі праходзіць вельмі рэдка.

Выстава ў галерэі мастацтваў Бярозы працягнецца да 1 верасня.

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах