Выстава рэліквій Віцебскай дыяцэзіі адкрылася ў Віцебску ў катэдры Езуса Міласэрнага

30.11.2013 - Новости

Выстава рэліквій Віцебскай дыяцэзіі адкрылася ў Віцебску ў катэдры Езуса Міласэрнага

На ёй прадстаўлены разнастайныя экспанаты, якія належылі служыцелям Бога і Касцёла, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як кажа арганізатарка выставы Кацярына Лаўрыненка, гэтая выстава прымеркаваная да году Веры, каб нагадаць вернікам пра людзей, якія здолелі захаваць веру да 90-х гадоў.

- Ёсць рэліквія дабраславёнага біскупа Матулевіча, келіх дабраславёнага ксяндза Антонія Ляшчэвіча, арнат, які надзяваў знакаміты ксёндз-паэт Казімір Сваяк, кніга, якая належала ксяндзу Язэпу Германовічу. Вельмі спадзяемся, што гэтую выставу мы зможам паказаць і ў іншых парафіях, але самае галоўнае: спадзяюся, што гэтая выстаа стане асновай дыяцэзіяльнага музею. Па словах Кацярыны Лаўрыненка, любы экспанат на выставе мае вялікую вартасць, каму б ён не належаў.

Выстава будзе доўжыцца да Калядаў, замовіць экскурсіі можна будзе ў нядзелю пасля імшаў у 9.30 і 11.30 гадзінаў.

Таццяна Смоткіна

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах