Як выглядае зараз Поле Аршанскай бітвы? (карта, фота)

13.06.2014 - Новости

Як выглядае зараз Поле Аршанскай бітвы? (карта, фота)

Як выглядае поле Аршанскай бітвы ў 500-я ўгодкі? Крапівенскае поле – мемарыяльны знак ды крыжы, пастаўленыя ў 90-я гады. У 2010 годзе поле было ўзаранае і зарасло палявымі кветкамі. Палявыя кветкі захоўваюць і ўшаноўваюць памяць старажытных вояў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З 1991 году на полі праводзіўся Фэст бардаўсай песні, але пасля брутальных разгонаў 2007 і 2009 гадоў  традыцыя фэсту пачала заціхаць.

Аршанскі даследчык Юрась Копцік, нязменны каардынатар фэсту з 1991 году, кажа, што ў пільнай увазе ўладаў да фэсту няма нічога дзіўнага, бо «менавіта культурны супраціў мае сэнс пры слабой палітычнай апазіцыі, а бардаўскія фэсты і рок-фестывалі ў свой час развалілі СССР».

Згадваю Аршанскі фэст 2009 году. Раніца. Верасень 2009 года, пасля начнога міліцэйскага захопу ўдзельнікаў і вывазу іх у Коханава, каля Крапівенскага поля сабраліся людзі, якія здолелі ўцячы ад міліцыянтаў ноччу і пераначавалі блізу поля ў хмызах. Гітара, гарбата… Каля дрэва стаіць карціна Алеся Пушкіна: сякера, узнятая над галавой, на галаве – вяночак з васількамі. Пушкін кажа: «Наш спрадвечны адказ Маскве» і нясе карціну з выявай рукі з узнятай сякера да крыжа, за ім ідуць людзі – праз ручай, хмызы, узаранае поле…. На полі мы сустракаем барда Андрэя Мельнікава, які вяртаецца з ранішняга купання ў Дняпры.

Шэсце з Пушкіным і яго «спрадвечным адказам Маскве» праходзіць міма міліцыянтаў, якія ўсю ноч дзяжурылі каля крыжа.  Поле, краявіды Дняпра.

Звычайна мясціны, звязаныя з вялікімі гістарычнымі бітвамі, шануюцца (Грунвальд). Крапівенскае поле магло бы спрыяць фармаванню нацыянальнай тоеснасці беларусаў… Але, відаць па ўсім, яшчэ чакае свайго часу.

Ехаць на Поле Аршанскай бітвы трэба па шашы на Дуброўна да паварота на Гацькаўшчыну.

Паліна Сцепаненка

Фота аўтаркі

Рубрики: В Фокусе

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах