Ёсць надзея, што чэргаў на беларуска-польскай мяжы на святы не будзе

26.12.2013 - Новости

Ёсць надзея, што чэргаў на беларуска-польскай мяжы на святы не будзе

Чэргі на беларуска-польскай мяжы разгружаныя. Ёсць надзея, што кіроўцам гэтыя святы не прыйдзецца стаяць на мяжы, кажа прэсавы сакратар памежнай аховы Катажына Зданоўска, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Толькі ў Кузніцы грузавыя машыны чакаюць каля 5 гадзінаў:

- У Кузніцы ў чарзе на выезд з Польшчы вялікагрузныя аўтамабілі  стаяць каля 5 гадзін. Але сітуацыя выпраўляецца. 

У мінулым годзе чарга на памежных пераходах была такая вялікая, што некалькім сотням кіроўцаў прыйшлося сустракаць Куцю на мяжы.

* * *

Каля 24 гадзінаў кіроўцы фураў мусяць чакаць праверкі дакументаў. Такая сітуацыя назіраецца на ўсіх памежных пераходах Польшчы з Беларуссю. Легкавым аўтамабілям для праезду ў Беларусь у Кузніцы Беластоцкай трэба чакаць 1 гадзіну, а ў Баброўніках — 5 гадзінаў. Пасля выходных на мяжы заўсёды назіраецца павелічэнне чэргаў грузавікоў. Сітуацыя, як штогод, ускладняецца напярэдадні святаў. 

* * *

На мяжы Беларусі з Еўрапейскім Звязам вялікія чэргі вялікагрузных аўтамабіляў, прычым як на выезд з краіны, так і на ўезд. 

Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вечарам у чэргах на выезд з Беларусі ў пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй і Літвой знаходзілася больш як 1.800 вялікагрузных аўтамабіляў. На ўезд у Беларусь у пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай — прыкладна 1.400 фуаў.

Колькасць фураў, якія чакаюць на мяжы з Польшчай, змяншаецца, паведаміла прэс-сакратар памежнай аховы ў Беластоку Катажына Здановіч:

- А 8-й гадзіне раніцы ў Кузніцы вялікагрузныя аўтамабілі на выезд чакалі 13 гадзінаў, а ў Баброўніках – 15. У параўнанні з выхаднымі, калі чакалі 22 гадзіны, чарга моцна паменшылася. Сістэматычна адпраўляем пад 250 аўтамашын цягам адной змены. Я бачу тэндэнцыю на памяншэнне чаргі і спадзяюся, што так будзе далей. 

Па словах Катажыны Здановіч, усе, хто стаіць ў чарзе, павінны быць адпраўленыя яшчэ перад каляднымі святамі, хоць у мінулым годзе вялікая колькасць кіроўцаў грузавых машынаў праводзіла Каляды на мяжы.

Больш за ўсё грузавікоў на выезд з Беларусі знаходзілася ў пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы — 360, на ўезд у "Беняконях" - 250 і ў пункце пропуску "Бераставіца" - 250.

Чэргаў легкавога транспарту на мяжы не назіраецца.

Валянціна Лаеўская

Рубрики: Граница

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах