Юбілейны фестываль «Басовішча» пройдзе 25 раз

01.07.2014 - Новости

Юбілейны фестываль «Басовішча» пройдзе 25 раз

18–19 ліпеня запрашаем на юбілейны фестываль «Басовішча–2014». Гэты фестываль пройдзе ў 25 раз у традыцыйным месцы – ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– На юбілейную імпрэзу арганізатары запрасілі мноства вядомых і папулярных калектываў, – кажа прадстаўніца Беларускай асацыяцыі студэнтаў Ганна Пякарская. – ТТ-34, Litvintroll, Neuro Dubel, Avias, Tlushch, Nizkiz, «АББА-аркестра», будзе «Крама», «Рута», «Троіца». Напэўна, як было і дагэтуль, будуць дыджэй-сэты.

Ганна Пякарская кажа, што дзякуючы фінансавай дапамозе Міністэрства замежных спраў з’явілася магчымасць запрасіць яшчэ два калектывы. Таксама ў час «Басовішча» плануецца шэраг дадатковых імпрэзаў, якія будуць адбывацца вакол сцэны.

Яна Запольская

Рубрики: Фестивали

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах