З 7 тысяч хакейных заўзятараў на экскурсіі ездзяць 450 чалавек

14.05.2014 - Новости

З 7 тысяч хакейных заўзятараў на экскурсіі ездзяць 450 чалавек

Турысты глядзяць «Лінію Сталіна», Мірскі і Нясвіжскі замкі, а ў музеі амаль не ходзяць. Еўрарадыё даведалася, што цікавіць заўзятараў у Беларусі, паведамляе Euroradio.

«На экскурсіі ездзяць шмат. У першую чаргу, экскурсіі па Мінску. Таксама на «Лінію Сталіна», у «Дудуткі», у Мір і ў Нясвіж. У Полацк адна група турыстаў паехала. Але яны шмат часу праводзяць у фан-зоне. Пытаюць пра пракат ровараў, расіяне цікавіліся казіно», – пералічваюць зацікаўленасці турыстаў у «ЦэнтрКурорце», які займаецца хакейнымі заўзятарамі.

У студэнцкай вёсцы «ЦэнтрКурорт» рассяліў 3 тысячы расіян, 1,8 тысячы з Латвіі. Таксама тут жывуць чэхі, фіны, агулам – турысты з 34 краін.

«Мы ў фан-вёсцы абслужылі ўжо каля 7 тысяч. З іх на экскурсіі ездзяць 450 чалавек», – дадаюць у «ЦэнтрКурорце».

Мірскі замак прымае турыстаў з Латвіі.

«Учора была вялікая група турыстаў з Латвіі. Сёння таксама яны ёсць. Яны глядзяць музей. З Расіі таксама шмат турыстаў», – кажуць пра заўзятараў у Мірскім замку.

І дадаюць, што турысты не хуліганілі, паводзілі сябе культурна. Але вялікага наплыву з-за чэмпіянату тут не заўважаюць.

Аглядныя экскурсіі па Мінску на двухпавярховых аўтобусах ацанілі і турысты з Францыі, Фінляндыі і Расіі. З 9 траўня пакаталі ўжо тысячу чалавек, прызнаюцца ў турфірме «Дром-тур».

«Каб усе месцы запоўніліся, такога няма. Толькі 1 траўня адзін аўтобус запоўніўся расійскімі турыстамі. Спачатку 90 % былі расіяне. А цяпер ужо траціна – з іншых краін. З Латвіі ездзілі ўжо, з Фінляндыі ездзілі, з Германіі таксама», – пералічваюць у турфірме.

Нацыянальны мастацкі музей хакейныя турысты амаль ігнаруюць: заходзілі некалькі заўзятараў з пачатку чэмпіянату.

«Турысты заходзяць, але арганізаваных груп няма. Адзінкавыя наведванні. У асноўным рускамоўныя. Былі замежнікі, якія гаварылі па-англійску, але незразумела, адкуль яны. Хутчэй за ўсё, заўзятары ў іншых месцах бавяць час», – у мастацкім музеі спадзяюцца, што на «Ноч музеяў» турысты ўсё ж прыйдуць.

На чэмпіянат па хакеі ўлады Мінска чакалі больш за 20 тысяч заўзятараў. Агулам, на матчы прадалі больш за паўмільёна квіткоў.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах