З промысламі і рамёствамі Палесся можна пазнаёміцца ў пінскім музеі

16.11.2014 - Новости

З промысламі і рамёствамі Палесся можна пазнаёміцца ў пінскім музеі

Музей Беларускага Палесся ў Пінску падрыхтаваў выставу «Промыслы і рамёствы Палесся», дзе прадстаўлены аўтэнтычныя рэчы колішніх жыхароў краю ды нацыянальныя строі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Наведаўшы экспазіцыю, магчыма не толькі дакрануцца да мінулага ладу жыцця, але даведацца аб сімвалах на касцюмах, аб ролі абярэгаў у беларускім жыцці. Навуковы супрацоўнік установы Ганна Садоўская адзначыла, што, напрыклад, палоскі азначаюць род:

– Ручнік для свата павінен абавязкова быць паласатым. Палоска лічыцца сімвалам рода. Вось, напрыклад, у тым жа традыцыйным касцюме праглядаецца гэты матыў. Калі жанчына апранае на сябе фартух – чым больш палосак на фартуху ў жанчыны, тым больш багаты яе род. Можна гэты матыў пабачыць і ў вясельных ручніках – сват як падаўжальнік роду павінен таксама абавязкова быць з паласатым ручніком.

Арганізаваць такую экспазіцыю было вырашына з-за таго, што, на жаль, мала сучасных беларусаў ведаюць глыбінныя сэнсы нацыянальных касцюмаў. У лепшым выпадку грамадзяне маюць агульнае ўяўленне аб нацыянальным уборы.

Пятро Савіч

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах