https://www.traditionrolex.com/8
<p>Рэпартаж пра раён з самымі маленькімі заробкамі, які мог бы стаць беларускай турыстычнай Меккай.</p>

–  Пройдзем са мной, – не заўважыў я, як да мяне наблізіўся супрацоўнік міліцыі.

А я ўсяго толькі рабіў здымак райвыканкама на сваю аматарскую «мыльніцу». Раней толькі чытаў пра ананімных затрыманых блогераў-фатографаў, цяпер у такой сітуацыі апынуўся сам.

Паслухмяна плятуся да прыступкаў райвыканкаму ўслед за супрацоўнікам, які па дарозе пытаецца, адкуль я прыехаў. Адказваю і лаўлю сябе на думцы, што калі б быў замежнікам, размова б ішла горш.

 Малады чалавек, вы ж ведаеце, што такія аб’екты як райвыканкам ці пошта нельга нельга фатаграфаваць. Афіцыйнай забароны няма, але ёсць адпаведнае неафіцыйнае прадпісанне. У адваротным выпадку вы можаце асудзіць сябе на дадатковыя пытанні з боку адпаведнага ведамства. Я ж не ведаю, для чаго вы робіце гэтыя здымкі. Для чаго фатаграфавалі?

 Так, для сябе – вось беларускі ўзор спадабаўся.

Пасля аглядання ўзору міліцыянер вяртаецца да размовы.

 А тут яшчэ і выбары. Так што я вам тлумачу, маючы на ўвазе не тое, што трэба фатаграфаваць незаўважна, а тое, што такія здымкі нельга рабіць увогуле.

Размова скончаная. Летась у Браслаўскім раёне налічылі менш за ўсё злачынстваў у Беларусі. Магчыма, і дзякуючы пільнасці мясцовых міліцыянераў. Мне ж гэта пільнасць сапсавала ўражанне ад адпачынку. Welcome to Brasla?!

Адзін з самых бедных раёнаў

Белстат сцвярджае, што Браслаўскі раён – другі з канца ў краіне паводле велічыні сярэдніх заробкаў. Вырашаю пацікавіцца, як выглядае сітуацыя на браслаўскім рынку працы, і іду ў мясцовы цэнтр занятасці.

«Для жанчыны магу прапанаваць вам толькі вакансію афіцыянткі і на апрацоўку рыбы», – адказвае дасведчаная супрацоўніца па тэлефоне, пакуль я чакаю.

Гляджу ў спіс вакансій, які мне працягнулі. Некаторыя працадаўцы прапануюць афіцыянту 2,2 млн рублёў, апрацоўшчыку рыбы – 3 млн рублёў, а начальніку вайсковай часткі – аж 3,9 млн рублёў (каля $250)! Супрацоўніца аддзелу занятасці кажа, што ў сярэднім шукальнікі працы на Браслаўшчыне могуць спадзявацца на 3,4 млн рублёў (паводле Белстату, летась сярэдні заробак у раёне склаў 4,2 млн рублёў).

З цікавасці пытаюся ў жанчыны з цэнтру занятасці, ці ёсць сэнс мне ўсё кінуць і прыехаць у Браслаў займацца аграэкатурызмам. Суразмоўца са скептычнай усмешкай глядзіць на мяне.

«Некаторыя працуюць, бо людзі да нас часамі прыязджаюць», – кажа жанчына з цэнтру занятасці. – З заробкамі тут сумна...

Ці выратуюць турысты Браслаўшчыну?

«Госці смяюцца: мы да вас прыязджаем з грашыма і з грашыма з’язджаем. Няма асабліва на што тут грошы выдаткаваць, бо няма інфраструктуры», – працягвае супрацоўніца цэнтру занятасці.

Сапраўды, рабіць у Браславе няма чаго. Пагаджаецца з гэтым і рэдактар газеты «Туризм и отдых», якая кажа пра расчараванне Браславам.

«А што мы спадзяваліся ўбачыць – як у Літве ці ў Польшчы робяць у курортных зонах? У нас такога развіцця інфраструктуры не адбылося. Самая буйная прычына – няма спрыяльных умоў для прыватнага бізнесу, каб развівацца. Можа, часткова і ствараюцца, але няма такой плыні, каб людзі ўкладваліся, рабілі інфраструктуру», – дзеліцца сваім меркаваннем з карэспандэнтам Лілія Кобзік.

Дзяржава не павінна развіваць інфраструктуру для турызму, але яна магла б выклікаць у людзей пэўны імпэт, і яны б самі ўключыліся ў справу, лічыць Лілія Кобзік. У якасці прыкладу прыводзіць аграэкатурызм, для якога не было вялікіх падаткаў, але былі танныя крэдыты.

Таксама развіццё інфраструктуры залежыць ад таго, хто прыязджае. Турысты павінны быць розныя, а да нас у асноўным едуць расіяне, нагадвае Лілія Кобзік.

У сваю чаргу былы топ-менеджар аirBaltic Грыгорый Памяранцаў, якога нядаўна запрасілі кіраваць Нацыянальным агенцтвам турызму, мае свае ідэі па прыцягненні розных турыстаў у краіну. Ён лічыць перспектыўным распрацоўку сумесных маршрутаў з краінамі Балтыі.

«Зараз ва ўмовах геапалітычнай напружанасці многія, напрыклад, нямецкія турысты, якія разглядалі Расію як напрамак для турызму, крыху асцерагаюцца, але ўсё роўна хочуць наведаць Усходнюю Еўропу. У краінах Балтыі яны ўжо былі, але не ўпэўненыя, ці варта ехаць наўпрост у Беларусь. Яны хочуць сумяшчаць: паехаць у Латвію, Літву і замест Расіі наведаць Беларусь, каб было нешта новае», – тлумачыць Грыгорый Памяранцаў.

Літоўцаў можна прывабіць агульнай гісторыяй, а таксама разам з латвійцамі запрасіць на транспамежную вандроўку па Заходняй Дзвіне, на верхавыя балоты ў Мёрскім раёне ці ў санаторыі Віцебшчыны, заўважае Грыгорый Памяранцаў. І дадае, што можна было б скарыстацца досведам прафесіяналаў з Балтыі, якія мелі дачыненне з праектамі і фінансаваннем Еўрасаюза. «Сапраўды, яно б тут прыдалося», – думаю я, пакідаючы Браслаў з незразумелымі пачуццямі. І са спадзяваннем, што калісьці тут з’явіцца сэрвіс, як у той жа Польшчы ці Літве.

Belsat.eu

https://www.traditionrolex.com/8