Залессе запрашае сяброў – «На дажынкі да Міхала»!

12.08.2014 - Новости

Залессе запрашае сяброў – «На дажынкі да Міхала»!

16 жніўня ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна адбудзецца традыцыйнае ўжо свята – фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў!», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сёлета мы згадаем, як праходзілі дажынкі ў маёнтку князя  Міхаіла Клеафаса Агінскага ў даўнейшыя часы… Арганізатары абяцаюць, што будзе смачна, цікава і весела! Гасцей свята сустрэнуць князь Міхал і яго жонка Марыя, а парадуюць музыкі і з роднай Беларусі, і з Польшчы, Літвы ды Латвіі. Чакаем таксама народных майстроў і выбіраем лепшы падворак.

Фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў!» пачнецца ў 12 гадзін 16 жніўня каля палаца роду Агінскіх, дзе вельмі актыўна ідзе рэстаўрацыя.

Залессе чакае музыкаў, народных майстроў і ўсіх зацікаўленых аматараў прыемна правесці час на свежым паветры!

Дар’я Ліс

Рубрики: Анонс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах