https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Гродзенскай бібліятэцы імя Карскага два краязнаўцы  Віктар Саяпін і  Аляксандр Яршоў прадставілі жыхарам горада над Нёманам  свае новыя кнігі</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

У Гродзенскай бібліятэцы імя Карскага два краязнаўцы Віктар Саяпін і Аляксандр Яршоў прадставілі жыхарам горада над Нёманам свае новыя кнігі.

Пра прэзентацыю і кнігі распавёў Віктар Саяпін: «Першая кніга – гэта падрабязны аповед пра гісторыю ўсяго грамадскага транспарту Гродна, пачынаючы ад конных экіпажаў: першыя таксі, аўтобусы, тралейбусы, водны транспарт – параходы, цеплаходы. У кнізе паказана малавядомая гісторыя чыгуначнага вузла. Улічваючы, што сёлета споўніцца 150 год з адкрыцця першай веткі чыгуначнай лініі, што прайшла праз Гродна, пра гэта я таксама распавядаю ў кнізе. Ёсць тут і гісторыя паветранага флота: усіх аэрадромаў, што знаходзіліся ў нашым горадзе. А знаходзіліся яны ў самых неспадзяваных для гараджан месцах: гэта і Румлёва, і Дзевятоўка. Апроч гэтага, у кнізе сабрана больш за 200 рэдкіх фотаздымкаў з майго архіва, з архіва іншых гродзенскіх калекцыянераў».

Пра другую кнігу, што з’яўляецца сумесным творам, Віктар Саяпін сказаў:

– Гэта гісторыя гродзенскіх паводкаў. За аснову мы ўзялі паводку 1958 года, дарэчы, яна мае і самую багатую «візуальную» гісторыю – шмат фотаздымкаў. Мы ўзялі перыяд у 300 год. Ёсць успаміны пра паводкі і XVIII, і XIX стагоддзяў.

2

На сустрэчы было многа сяброў краязнаўцаў.

Кнігі выйшлі ў серыі «Hrono Гродна».

 

https://www.traditionrolex.com/8