https://www.traditionrolex.com/8
<p>Паказальна, что гэта падзея адбываецца ў 495-я ўгодкі першай кнігі Скарыны, адзначае nn.by. Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15). Пачатак у 16.30.</p>

 Паказальна, что гэта падзея адбываецца ў 495-я ўгодкі першай кнігі Скарыны, адзначае nn.by. Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15). Пачатак у 16.30.

Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько. Вядома ж, можна будзе набыць кнігу. Яе прыкладная цана складае 350 тысяч.

Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства» — нібы працяг кнігі Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выходзіла 5-тысячным накладам і цалкам раскупілася. Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славян на беларускіх землях, а канчаецца сённяшнім днём беларусаў у Літве.

«Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — адзначае Уладзімір Арлоў. — Якраз 6 жніўня Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу».

У сувязі з гэтым бібліятэка наладзіць выставу гістарычнай літаратуры, якую наведвальнікі прэзентацыі змогуць пабачыць.

https://www.traditionrolex.com/8