https://www.traditionrolex.com/8
<p>Яна зацікавіць як аматараў беларускай народнай культуры і гісторыі Слонімшчыны, так і калекцыянераў – памер кніжкі 7х10,2 см</p>

У выданне «Легенды і паданні Слонімшчыны» ўвайшло каля 100 легенд і паданняў, сабраных Сяргеем Чыгрыным, паведамляе «Твой стыль».

Сяргей Чыгрын:

Гэтыя паданні я збіраў некалькі гадоў без канкрэтнай мэты. Збіраў у розных рэгіёнах Слонімшчыны, запісваў ад простых людзей. Некаторыя крыху апрацаваў, але захаваў увесь народны змест. Толькі каля 10% легенд, што ўвайшлі ў кніжку, былі дагэтуль вядомыя, астатнія друкуюцца ўпершыню. Напрыклад, шмат паданняў, звязаных з чортам: Чортава балота, Чортава вока, Чортаў камень…

Кніжка-мініяцюра выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» і прадаецца ў слонімскіх кнігарнях.

Яна зацікавіць як аматараў беларускай народнай культуры і гісторыі Слонімшчыны, так і калекцыянераў – памер кніжкі 7х10,2 см.

Аўтар выданнем задаволены, толькі шкадуе, што наклад – усяго 100 асобнікаў.

 Сяргей Чыгрын з’яўляецца аўтарам больш за 30 кніжак. «Легенды і паданні Слонімшчыны» сталі трэцяй кнігай, выдадзенай слонімцам у гэтым годзе.

Кася Крот

https://www.traditionrolex.com/8