https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тут цудоўная акустыка. І з гэтага пункту   гледжання падворак - проста ідэальнае месца для філарманічнай залы. Тут   выступаць можна зусім без мікрафону.</p>
Як паведамляе "Рэгіянальная газета".
"Сёння для мяне тут адбылося сапраўднае свята, - сказаў дырэктар музвучылішча Рыгор Сарока. - Я ішоў да гэтага 10 гадоў".
get_img

Па яго словах, у першы дзень свята "Дажынак" у гэтым дворыку плануецца правесці вечар і ноч класічнай музыкі. Да гэтага часу дворык яшчэ ўдасканаляць. Пасадачных месцаў будзе 720. Сцэна будзе крытая, паставяць вароты. Ужо уладкаваны невялікі фантанчык.

3

Плануецца, што за пасадачнымі месцамі размесціцца спартыўная пляцоўка з тэнісным кортам, на якой пры неабходнасці можна размясціць гандлёвыя пункты. Побач падрыхтуюць аўтастаянку на 40 месцаў.

get_img1

"Тут цудоўная акустыка, - тлумачыць Рыгор Сарока. - І з гэтага пункту гледжання падворык - проста ідэальнае месца для філарманічнай залы. Тут выступаць можна зусім без мікрафону. Вельмі ўдалую форму мае будынак музвучылішча, гук не накладваецца адзін на адзін, а ляціць у неба. З любога месца падворка будзе чуваць аднолькава. Не кожная краіна можа пахваліцца такім збудаваннем".

4

На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва горада, а таксама дэлегацыі з Літвы і Расіі.

Зоя Хруцкая

https://www.traditionrolex.com/8