https://www.traditionrolex.com/8
Прэзентацыя запланавана на 22 і 23 верасня

Як паведамляе ўкраінская прэса, колькасць беларускіх турыстаў на асобных курортах Крыма істотна скарацілася. Сярод асноўных прычынаў называюць фінансавы крызіс у Беларусі, які выклікаў падаражанні квіткоў на чыгунку і аўтобусы, а таксама валютную праблему. Апроч таго, у СМІ сур’ёзна ўздымалася праблема ўсплеску халеры на Азоўскім моры. Негатыўна паўплывала і халоднае для гэтага часу года надвор’е, якое панавала на паўвостраве. У выніку ў Феадосіі, напрыклад, колькасць замежных турыстаў зменшылася на 34%.

Такая сітуацыя, безумоўна, не задавальняе Міністэрства курортаў і турызма Аўтаномнай Рэспублікі Крым. На паўвостраве была распрацавана крымская стратэгія, дзе адно з асноўных пытанняў – павысіць узровень камфорта, каб турысты ахвотней ехалі ў Крым.

Міжнародны аддзел Міністэрства, у сваю чаргу, арганізоўвае адмысловыя Дні Крыма за мяжой. Так, у Мінску ў сярэдзіне верасня спецыялісты правядуць трэнінгі для турагентаў і аператараў турыстычнага бізнесу, семінар для дактароў лячэбных установаў, якія займаюцца рэабілітацыяй і санаторна-курортным лячэннем. Прычым акцэнт будзе зроблены на новы тур: «Крымскі аксамітны сезон – сезон здароўя». Для беларускіх турыстаў прапануюць дэгустацыю крымскіх вінаў і дысертаў. А самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць бясплатныя пуцёўкі на адпычынак і лячэнне на беразе Чорнага мора. Прэзентацыя запланавана на 22 і 23 верасня.

https://www.traditionrolex.com/8